Viasna-2024 2024

  • 17.10.2023 - 23:27 | Harrier
    Гусь Росса нядаўна была сфатаграфаваная ў Нарвегіі з канадзкім кальцом і такім чынам стала першым прадстаўніком віда ў Еўропе, які мае неабвержнае пацверджанне свайго дзікага паходжання з Паўночнай Амерыкі.
  • 11.10.2023 - 22:13 | Harrier
    Малы грыцук, пазначаны спадарожнікавым перадатчыкам ў Англіі, моцна здзівіў даследчыкаў пасля таго, як вярнуўся ў тое ж месца на Брытанскіх астравах пасля 4,5 дзён палёту на зімоўку ў Афрыку. За гэты час ён агулам праляцеў тысячы км. 
  • 08.10.2023 - 16:38 | Harrier
    На аснове шматгадовых назіранняў за перамяшчэннямі малых лебедзяў з месцаў гнездавання на месцы зімоўкі з дапамогай перадатчыкаў GPS-GSM, каманда нідэрландзкіх даследчыкаў паказала, што ў цёплую восень птушкі ляцяць не так далёка, як у халодную. І з пацяпленнем клімата адбываецца паступовае зсоўванне месцаў зімоўкі на паўночны ўсход.  
  • 04.10.2023 - 23:54 | Harrier
    Дакладнае апісанне відавой і генетычнай разнастайнасці – крытычна неабходнае для эфектыўнай аховы біяразнастайнасці. Аднак дагэтуль гэта яшчэ далёкі ад завяршэння працэс нават у такіх добра вывучаных групах жывёл, як птушкі.
  • 24.09.2023 - 23:11 | Harrier
    Негледзячы на ваенныя дзеянні і іншыя перашкоды ад дзейнасці людзей, чырвоныя фламінга змаглі не толькі стварыць вялікую гнездавую калонію ў 570 дарослых птушак, але і паспяхова выгадаваць амаль 200 птушанят на паўднёвым захадзе Украіны. Гэта другі выпадак гнездавання віду ў краіне.
  • 23.09.2023 - 01:18 | Harrier
    Брытанскі арніталагічна-фауністычны камітэт (British Ornithological Records Committee (BOURC)) афіцыйна дадаў у Брытанскі спіс птушак 3 новыя віды, такім чынам іх стала 633. Цікава, што яшчэ 7 гадоў таму, у 2016 годзе, у Спіс быў дададзены 600-ы від. На сённяшні дзень яшчэ некалькі новых для Вялікабрытаніі відаў знаходзяцца пад разглядам BOURC, таму брытанскі спіс яўна будзе павялічвацца і далей.
  • 19.09.2023 - 16:35 | Harrier
    На сайце Komisji Faunistycznej апублікаваны чарговы гадавы агляд паведамленняў пра назіранні рэдкіх відаў птушак у Польшчы за мінулы, 2022 год. Усяго было пазітыўна разгледжана 256 назіранняў рэдкіх відаў, якія адносіліся да 76 відаў і падвідаў. Такім чынам, на пачатак 2023 году ў польскім Спісе птушак стала 473 віды.
  • 15.09.2023 - 01:24 | Harrier
    На аснове знойдзеных генетычных і вакальных адрозненняў міжнародная каманда навукоўцаў прапанавала лічыць асобнымі відамі рыжабрухіх свірстуноў Anthus rubescens па абодва бакі паўночнай часткі Ціхага акіяна – у Паўночнай Амерыцы і ў паўночна-усходняй частцы Азіі. Цікава, што абодва новапрапанаваныя віды былі адзначаны ў Еўропе.
  • 09.09.2023 - 00:28 | Harrier
    Гэтым летам у скандынаўскай папуляцыі гуся-піскулькі, якому крытычна пагражае знікненне, атрымаўся вельмі паспяховы гнездавы сезон. На балотах Valdak, якія знаходзяцца ў межах невялікага прыроднага рэзервата Stabbursnes на поўначы Нарвегіі, прадстаўнікі таварыства BirdLife Norway на прыканцы жніўня налічылі не менш за 137 птушак, з якіх 83 – птушаняты.
  • 06.09.2023 - 16:08 | Harrier
    Чарговая, ужо 20-я ‘гонка за птушкамі’, якая з 2011 году адбываецца ў розных месцах Беларусі на працягу 12 гадзін, з 6 раніцы да 6 вечара, сёлета сабрала 10 каманд. Але толькі дзве з іх сапраўды прэтэндавалі на чэмпіёнскі тытул, бо мелі адпаведны досвед і кваліфікацыю чальцоў каманды. У выніку яны і занялі першае і другое месца з вялікім адрывам ад іншых каманд.
  • 06.09.2023 - 09:27 | Harrier
    Паводле новага маштабнага даследавання, матэрыял, які птушкі выбіраюць і выкарыстоўваюць для пабудовы гнязда, наўпрост залежыць ад велічыні і формы іх дзюбы. Каманда навукоўцаў з універсітэтаў Брысталя і St Andrews (Вялікабрытанія) стварыла кампутарную праграму, для якой выкарысталі дадзеныя па гнёздах і будове дзюбаў амаль 6 тысяч відаў птушак. Аказалася, што існуе даволі моцная карэляцыя паміж гнездавым матэрыялам і формай і памерамі дзюбы птушак.
  • 31.08.2023 - 23:40 | Harrier
    Звычайная зязюля – адзін з самых вядомых аблігатных гнездавых паразітаў Еўразіі. Дзякуючы выкарыстанню спадарожнікавых перадатчыкаў, атрымалася паказаць, што зязюлі з Карэйскага паўвострава лятаюць на зімоўку ў Мазамбік і Танзанію і штогод пралятаюць пад час сезонных міграцый каля 22.000 км.
  • 28.08.2023 - 15:08 | Harrier
    Нядаўняе даследаванне, праведзенае камандай амерыканскіх і канадзкіх навукоўцаў, у чарговы раз прадэманстравала моцную ўзаемасувязь ментальнага здароўя людзей ад разнастайнасці дзікіх птушак, якія жывуць навокал іх.
  • 25.08.2023 - 12:46 | Harrier
    Гэтым летам пара скопаў упершыню за больш, чым 200 гадоў гнездавала ў бліжэй не акрэсленай мясцовасці Co Fermanagh на поўначы Ірландыі. Прычым паводле сведчання прадстаўнікоў арганізацыі Ulster Wildlife, з гнязда паспяхова выляцелі 2 ці 3 птушанят. І хаця апошнія некалькі гадоў існуюць планы па рэінтрадукцыі віда ў Ірландыі, вельмі важна, што гэтая пара рэкаланізавала Fermanagh Lakelands самастойна.
  • 22.08.2023 - 13:11 | Harrier
    Хаця скапа пад час сезонных міграцый сустракаецца на вадаёмах і вадацёках на ўсёй тэрыторыі Украіны, у апошнія дзесяцігоддзі від адзначаецца на гнездаванні ў колькасці 1-2 пар і нават не штогод. Таму сёлетняя рэгістрацыя пары на гняздзе на паўночным захадзе краіны - адна са значных арніталагічных падзей гэтага году.