Каментары

Я и сам удивился, увидев
18.05.2012 - 07:10
Вось гэта момант! Такое трэба
17.05.2012 - 21:06
Цікавы здымак атрымаўся.
17.05.2012 - 21:03
Самы цікавы час
17.05.2012 - 21:00

Пра гэты сайт

Шаноўныя сябры і калегі!
Вы зайшлі на сайт, прысвечаны назіранням за птушкамі ў Беларусі. Па-англійску для гэтага занятку ёсць агульнапрыняты тэрмін– birdwatch. чытаць далей

Апошнія фотаздымкі

a
a
a

Арэхаўскае возера

Вясна на Арэхаўскім

 15/03/2009

  Возера не гледзячы на сапраўднае веснавое надвор'е не растала. І палыння захавалася амаль у тых самых памерах што і ў папярэднім назіранні. Але колькасць птушак у ей павялічылася. Найбольш массавымі былі ўсе тыя ж крыжанкі, акрамя іх былі таксама гогалі, вялікія савукі, шыпуны, свіцьвы і лыскі. Нарэшце з'явіліся і нырковыя качкі, мяне прыемна здзівіла тое што акрамя звычайных для нас чырвонагаловага і хахлатага ныркоў, атрымалася пабачыць самца чырвонаносага (Netta ruffina). Дарэчы гэта новы від для Арэхаўскага возера, раней у маларыцкім раене ен адзначаўся толькі адзін раз (мінулай восенню на Олтушскім возеры). На лузе ужо з'явіліся мясцовыя кнігаўкі, соўкаліся туды сюды пары шэрых гусей (яны пэўна яўшчэ ня вядаюць, што ўжо паза законам), з'явіліся першыя белыя чаплі (іх да нас завітала ажно 39). У трыснягах цягнуў сваю манатонную песьню вялікі бугай і звонка цінькалі вусатыя сініцы.

На Олтушскім возеры амаль той самы састаў, толькі колькасць усіх відаў значна ўзрасла і з'явіліся качкі-шылахвосткі і луткі.
 Да таго ж у мінулую пятніцу мой сябар ужо белых буслоў бачыў . . . .

 

Вясна на Арэхаўскім возеры

  Сення ізноў цэлы дзень накрапваў невялічкі дожджык, але я ўсеж такі вырашыў зрабіць улік на Арэхаўскім возеры . .

 Там зараз утварылась вялікая палыння ў якой можна было назіраць шмат розных качак: крыжанкі, вялікія савукі, гогалі, чубатыя ныркі, лыскі і шыпуны. За ўсім гэтым качыным царствам пільна назіраў арлан-белахвост седзячы на ўскрайку льда

 Але найбольш цікавым для мяне было пачуць галоснае "буханне" вялікага бугая. Мне ні як не верылася што ен будзе спяваць седзячы на ледзе, і спачатку нават падумалася (дэжавю), але пасля таго як да мяне данеслася яшчэ некалькі выразных крыкаў усе сумневы адпалі. 

На лузе яшчэ ляжыць снег, ціха, невідаць нікога з пастаянных жыльцоў. Нават кнігаўк,і якія здаецца ўжо прыляцелі  мне не паказваліся, відаць што спужаўшыся снегу павярнулі назад. Толькі белыя пліскі летаюць навокал, нібы жадаючы ўпэўніцца што ўсе на месцах, нічога не змянілася за іх адсутнасцю . . 

 У небе раз пораз праляталі чародкі гагочучых гусей і амаль неспыняючыся даносіліся сьпевы жаўрукоў . . 

Арэхаўскае возера

Каардынаты і месцазнаходджання:
N51 38.838 E23 56.983
Берасцейская вобласць, паўдневы-захад Маларыцкага раена, 300 м. на паўночны-захад ад вескі Арэхава.


 

 

  Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS