Каментары

правильно - Кеоладео
04.02.2012 - 12:30
Запрашаю паглядзець два
04.02.2012 - 10:30
Дзякуй за добрыя словы -
03.02.2012 - 21:13
 Спасибо, очень интересно!
03.02.2012 - 16:19

Пра гэты сайт

Шаноўныя сябры і калегі!
Вы зайшлі на сайт, прысвечаны назіранням за птушкамі ў Беларусі. Па-англійску для гэтага занятку ёсць агульнапрыняты тэрмін– birdwatch. чытаць далей

Апошнія фотаздымкі

a
a
a

Малая крычка

Малая крычка Sterna albifrons Pall.

Ангельская – Little tern

Польская – Rybitva bialoczelna

Расейская – Малая крачка

Арэал: разарваны; узбярэжжы Еўропы, цэнтральная, паўднёвая і ўсходняя Еўропа (галоўным чынам рэкі), Малая Азія, Месапатамія, Малайзія, Філіпіны, Новая Гвінея, узбярэжжы Аўстраліі, Гаваі, лакальна ў Афрыцы (Чырвонае мора, Самалійскі паўвостраў, Нігерыя і Камерунда возера Чад.

Пералёты: красавік-травень, жнівень-верасень. Папуляцыі з Поўдня арэала аселыя.

Месцы зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама ўзбярэжжы Чырвонага мора, Персідскага заліва, Аравійскага мора, заходняе ўзбяржжа Індыі, Індакітай і Зондскі архіпелаг, астравы Індыйскага акіяна, узбярэжжы Аўстраліі, Тасманіі і Новай Зеландыі, атлантычныя ўзбярэжжы Афрыкі паміж тропікамі Рака і экватарам і нават далей на Поўдзень.

 

Падвіды: з шасці падвідаў у Еўропе толькі Sterna albifrons albifrons – Еўропа праз заходнюю Азію на Ўсход да Непала, астравы ўсходняй часткі Індыйскага акіяна.

Біятоп: марскія і рачныя пляжы і астравы, радзей азёры. У Арменіі ў выключных выпадках даходзіць да 2000 м вышэй узроўня мора. У паслягнездавы сезон – галоўным чынам над морам, але таксама ў партах, марскіх залівах, прыморскіх рэках.

Гняздо: у калоніі; у ямцы на пяску без высцілкі або рэдка высланае некалькімі сцёбламі травы, каменьчыкамі, ракавінкамі, звычайна паблізу вады.

Яйкі: звычайна 2-3, крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, светла0крэмавыя, глініста-жоўтыя або жаўтавата-зялёныя (светлыя). Глыбокія плямы светла-папялістыя або светла-шэрыя, паверхневыя – рознай формы, цёмна-карычневыя або чорныя.

Распаўсюджанне ў Беларусі: На тэрыторыі Беларусі пераважна распаўсюджаны ў Паўднёвай частцы (пойма Прыпяці і Дняпра, таксама сустракаецца ў пойме Мухаўца), радзей сустракаецца ў цантральнай частцы (пойма Нёмана) і адзінкава адзначалася ў паўночнай Беларусі (браслаўскія азёры, возера Свір ды Вілейскае вадасховішча).

Цікавя спасылкі па крычцы:

www.sterna-albifrons.net – Сайт прысвечаны праблемам і ахове невялікай папуляцыі крычкі на раке Драва, што ў Харватыі.

www.louthnaturetrust.org – Сайт прысвечаны валанцёрскаму руху па ахове ўзбярэжных калоній крычкі крычкі ў Ірландыі.

ДадатакПамер
12.mp3907.88 КБ