Каментары

правильно - Кеоладео
04.02.2012 - 12:30
Запрашаю паглядзець два
04.02.2012 - 10:30
Дзякуй за добрыя словы -
03.02.2012 - 21:13
 Спасибо, очень интересно!
03.02.2012 - 16:19

Пра гэты сайт

Шаноўныя сябры і калегі!
Вы зайшлі на сайт, прысвечаны назіранням за птушкамі ў Беларусі. Па-англійску для гэтага занятку ёсць агульнапрыняты тэрмін– birdwatch. чытаць далей

Апошнія фотаздымкі

a
a
a

Арэхаўскае возера

Каардынаты і месцазнаходджання:
N51 38.838 E23 56.983
Берасцейская вобласць, паўдневы-захад Маларыцкага раена, 300 м. на паўночны-захад ад вескі Арэхава.


 

 

 


    Характарыстыка вадаема:
Адзінае ў Брэсцкім Палессі вялікае возера якое захавалася да нашых дзен у натуральным стане, мае найменш трансфармаваныя вадазбор і пойму. Плошча возера – 460га, сярэдняя глыбіня – 0,98см, максымальная – 2,1м. У цяперашні час гэта цалкам замкнуты бязстокавы вадаем высока-эўтрофнага тыпу. Адносіцца да басейна Заходняга Буга, паблізу працякае невялічкая рачулка Маларыта. Уздоўж берагавой лініі цягнецца паласа добра развітай надводнай расліннасці шырыней 150-300м. Надводныя макрафіты прадстаўлены ў асноўным звычайным трыснягом, вузкалістным рагозам і азерным камышом. На паўднева-усходнім беразе возера знаходзіцца поймавы забалочаны луг з фрагмэнтамі нізіннага балота агульнай плошчай 100га, (найбольш цікавы фрагмэнт мае плошчу усяго 40га). З заходняга і паўночна-заходняга бакоў возера аточваюць забалочаныя ольсы, з паўночнага-захаду яны аддзяляюць возера ад затопленных торфараспрацовак – урочышча “Разлівы”. 
У цяперашні час на тэрыторыі Арэхаўскага возера і прылеглых лясоў плануецца стварыць рэспубліканскі біялагічны заказнік “Арэхаўскі”.

 

 

Пагрозы: 

У апошні час актывізавалі сваю дзейнасць меліяратары. І унікальны пойменны луг на беразе возера знаходдзіцца пад пагрозай асушэння. У мінулым годзе быў створаны новы меліяратыўны канал, у выніку чаго скарацілася плошча луга прыдатная для гнездавання шматлікіх кулікоў.


Асаблівасці мясцовай арнітафауны:
У сувязі з тым што гэтае месца назірання ўяўляе сабой вадаем і яго забалочаную пойму, найбльш цікавымі птушкамі гэтых мясцін будуць водна-балотныя віды. Усяго за 11 гадоў назіранняў іх адзначана тут 64 віда. Аднак не гледзячы на тое, што найбольшую плошчу займае непасрэдна возера цікавасць прыцягваюць да сябе не вадаплаваючыя птушкі, а птушкі забалочаннага луга. Менавіта на гэтым кавалачку (40га) першабытнай азернай поймы вы можаце сустрэць 51 від водна-балотных птушак (не улічваючы Passeriformes), амаль палова з іх занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі ці мае еўрапейскі прыродаахоўны статус (SPEC). Большая частка гэтых відаў сустракаецца тут толькі пад час міграцый, асабліва вясенніх. Аднак шмат за якімі птушкамі вы зможаце паназіраць і пад час гадоўлі птушанят. Некаторыя з іх тут знайшлі сабе прытулак замежамі арэала іх распаўсюджання па тэрыторыі Беларусі (Anas acuta, Charadrius hiaticula).


Найлепшы час для назіранняў:
Лепш заўсе прыязжайце сюды ў весну. З сярэдзіны красавіка, калі прыляцела і пачынае гнездаванне большая частка качак, а таксама пачынаецца актыўная міграцыя кулікоў, і да канца траўня вы зможыце пабачыць тут шмат цікавага. Улічваючы тое, што ўсяго некалькі сот метраў аддзяляе луг ад вескі, птушкі добра прызвычайваюцца да чалавека і не вельмі спяшаюцца адлятаць ад назіральніка. Нават такія мондрыя і асцярожныя Шэрыя гусі ўгледзеўшы вас непадалек, будуць паціху ісці па лузе перавальваючыся з адной нагі на іншую нявельмі спяшаючыся падняцца на крыло. Самымі цікавымі месцамі на лузе з’яўляюца невялічкія марэнныя узгоркі вышыней 3-4 м, якія узвышаюцца над астатняй поймай і не затапляюцца нават падчас моцных вясенніх павадкаў. Менавіта гэтыя кавалачкі сухой зямлі імкнуцца заняць шматлікія кулікі. А яшчэ калі пашанцуе,тут на выдувах сухога пяску кожны можа знайсці кавалак старажытный гісторыі (крамяневыя наканечнікі стрэл, скрабкі ды нажы). Я і сам неаднойчы знаходзіў там гэткія рэчы. Усе гэта засталося нам ад нашых продкаў яшчэ з каменнага веку. Відаць што нездарма людзей цягне у гэтае месца з часоў палеаліта.


Што вам спатрэбіцца:
Нават калі вы надумаеце прыехаць летам вам спатрэбяцца невялічкія сапагі, ну а калі вам пашанцуе і вы трапіце сюды вясной неадкладна вазьміце гумоўцы якія б даставалі вам хацяб да кален. Калі вы збіраецесь прыглядваць за птушкамі толькі на лузе вам дастаткова будзе звычайнага бінокля 10*50, калі што амаль паўсюль можна падыйсці бліжэй. Але ж калі вы надумалі як след вывучыць акваторыю усяго возера вам спатрэбіцца больш сур’езная оптыка (я карыстаюся Юконам 25-100*50 і насамрэч нават яе не хапае). Абысцівакол усяго возера у вас наўрадці атрымаецца, таму што адзіны сухі бераг па якому можна перасоўвацца без перашкод – пауднева-усходні.

 


Віды водна-балотных птушак якія сустракаюцца на Арэхаўскім возеры 

 

 Максымальная колькасць водна-балотных відаў птушак адзначаная на Арэхаўскім возеры за адзін улік у 1997-2008 гг.
Від
 
Вясна Восень Зіма

Гнездаванне,

пар

Gavia arctica    1    
Tachybaptus ruficollis    2    0-1
Podiceps cristatus  25  25    7-10
Podiceps grisegena  3  2    
Podiceps nigricollis  3      
Phalacrocorax carbo  11  70    
Bataurus stellaris  4  1    5-10
Egretta alba  26  2    
Ardea cinerea  6  3    
Ciconia nigra  1      
Cygnus olor  11  8    1
Cygnus cygnus  4      
Anser fabalis    60    
Anser albifrons  20      
Anser anser  133  50    5
Anas penelope  20  10    
Anas strepera  2  1    10
Anas crecca  100      5
Anas platyrhynchos  160  329  250  30
Anas acuta  6      0-1
Anas querquedula  92      10-15
Anas clypeata  4      
Aythya ferina  50 50     10-15
Aythya fuligula  20      0-5
Melanita fusca    1    
Bucephala clangula  100  4    
Mergellus albellus      15  
Mergus serrator    2    
Mergus merganser    10  20  
Haliaeetus albicilla  2  1    1
Circus aeruginosus  6      9
Pandion haliaetus  1  1    
Rallus aquaticus  1      1
Porzana porzana  2  1    1
Porzana parva  2      2
Gallinula chloropus  2      2
Fulica atra  20  300    20
Grus grus  12      
Himantopus himantopus  3      
Charadrius hiaticula  4  1    0-2
Pluvialis apricaria  35      
Pluvialis squatarola  1      
Vanellus vanellus  220  20    30-40
Philomachus pugnax  150      
Lymnocryptes minimus  5      
Gallinago gallinago  30  7    15
Gallinago media  1      
Limosa limosa  46      4-8
Numenius phaeopus  2      
Numenius arquata    1    
Tringa erythropus  100      
Tringa totanus  60      20-30
Tringa stagnatilis  3      
Tringa ochropus  1      1
Tringa glareola  61      
Actitis hypoleucos  2      
Larus ridibundus  250  30  1  25
Larus canus  25  1    
Larus argentatus/cachinans  5  3  2  
Larus ichthyaetus  1      
Sterna hirundo  18  20    10
Chlidonias hybridus  10      
Chlidonias niger  30      50
Chlidonias leucopterus  70      10
Усяго асобін  1982  1017  288  
Усяго відаў  56  31  5  29
Колькасць чырвонакніжнікаў**  27  16  3  11
Віды SPEC  22  10  1  11

 ** - разам з спісам прафілактычнай аховы.