За адзін толькі дзень (5 мая) бёдуотчары змаглі адзначыць 140 відаў птушак уздоўж шляху праз узбярэжжа Ўэльсу (Вялікабрытанія). Менавіта ў гэты дзень і адбылося яго афіцыйнае адкрыццё. Сярод самых цікавых рэгістрацый – шмат нечаканых рэдкасцяў, такіх як рыжапаяснічная ластаўка (Hirundo daurica), савук-луток (Mergellus albellus) і хрустан (Charadrius morinellus), а таксама віды, якія найлепш прадстаўляюць Уэлс аматарам назіранняў птушак. Гэта тупік (Fratercula arctica), палярная крычка (Sterna paradisea) i клушыца (Pyrrhocorax pyrrhocorax). Read more