Творчасьць, мастацтва, самадзейнасьць....
Згадзіцеся, птушкі натхняюць... Натхняе сама здольнасьць лётаць, а часам паводзіны, нават афарбоўка можа натхніць на якую-небудзь мастацкую праяву самага звычайнага чалавека... А што ж казаць пра арнітолягаў, ці людзей, жыцьцё якіх, непасрэдна зьвязана з жыцьцём птушак? Прапаную заняць гэтую тэму "вынікамі" такіх натхненьняў.... Не саромейцеся, любое мастацтва - гэта ужо МАСТАЦТВА... Узгадайце, Пікаса)))






.png)
ПАДЗЕНЬНЕ
ПАДЗЕНЬНЕ СЬВІРГУЛЯ
Вандроўнік шэры, уладар нябёс,
Князь Усіх Вятроў - і гэта Волі лёс!
Гуляў са Шквалам у даганялкі Ты,
Аднымі былі вы сябрамі назаўжды.
У хмарах навальнічных - Твой палац.
Імём Тваім там называлі пляц.
І толькі Дождж быў ворагам Тваім,
Але Ты быў вышэй, Ты існаваў над ім.
З Табою гойсалі вякамі ўсе Вятры,
Гадамі жыў Ты шэрых хмарак унутры.
Зь зямлі сьмяяўся, нібы зь мелкаты,
Бо неба было мала там, дзе лётаў Ты.
Але аднойчы трапіў Ты ў дождж.
І лётаць крылам няўдалося больш.
Ты падаў уніз, у зялёныя палі,
Ты падаў так, як зьнічка да зямлі.
Ты ў бойку з прыцягненнем увайшоў,
І ў першыню няўдачу Ты знайшоў.
Ты ж быў бяз крылаў, бо яны ў вадзе.
І Ты спужаўся… мабыць быць бядзе.
“Зямля навокал, колькі тут зямлі!
Чаму хадзіць ад нараджэньня не змаглі!?”-
Так думаў Ты, калі ляцеў уніз.
І вось… удар. Ты ў хмызьняку павіс.
Навокал боль і цемра, і хмызьняк.
Няма Вятроў, і дзьме толькі скразьняк.
Хоць дождж ужо ня льецца, не ідзе,
Ня бачна сонца і вакол усё ў вадзе.
Ты без прытомнасьці, бяз подыху зусім,
Так Ты ляжаў ля дзесяці гадзін,
Цябе абуджвае далёкі чыйсьці крык,
І болем коліць ён нібыта востры штык.
“Няўжо ж вячэра ёсьць да маяго стала?
Шукаў яе, а вось сама прыйшла!” –
Паскудны голас чуўся з хмызьняку,
Належыў ён старому пацуку.
“Я не прыйшоў, а прыляцеў зь нябёс” –
Ты адказаў. І гэта волі лёс.
Пацук зьдзівіўся, падышоў бліжэй,
Пачаў сьмяяцца і крычаць грамчэй.
“О, як пашчэньціла на старасьці гадоў!
Вячэраць буду я Князём Усіх Вятроў.
Вось гэта цуд, бо я стары жабрак,
Жыву ў глебе і існую так…
Жабрак вячэрае нябесным каралём!
Набіці пуза шэрым сьвіргулём!” –
крычаў пацук , скакаўшы над Табой,
Ну вось, на жаль, амаль і ўсё, герой.
Такі канец, о, Уладар нябёс.
Сьмерць на зямлі – такі Твой сумны лёс.
Апошні раз Ты галаву падняў,
І сьмерць сваю, нібы герой прыняў.
Цяпер у небе будзеш лётаць Ты заўжды,
З Табою Вецер і чароўныя дажджы.
Упасьць ня зможаш з тых нябёс, павер,
Хоць і сумуеш аб жыцьці зямным цяпер.
ліпень 2009
Малайчына, трагічна-прыгожа
Малайчына, трагічна-прыгожа атрымалася...
Дзякуй за новы раздзел і
Дзякуй за новы раздзел і Верш!
Цікава, асабліва пачатак. Але з пацуком трошкі перабор...
Ну выбачайце... Без пацука
Ну выбачайце... Без пацука нельга ніяк! Тут сэнс, як раз менавіта ў тым, што адзін з жудасных жыхароў глебы знішчае вечнага насельніка Неба..
здорава, усё падабаецца,
здорава, усё падабаецца, толькі не верыцца, што свіргулей можа збіць дождж, ніколі не чуў пра такі летальны фактар у птушак...
Ну дык гэты стыль называецца
Ну дык гэты стыль называецца не рэалізм, а хутчэй рамантызм... Таму некаторыя навуковыя выкладкі, тут не варты...
Ваша задума зразумелая. Я пра
Ваша задума зразумелая. Я пра іншае - па сюжэту зьнішчыў жа яго не пацук, а дождж. Пацук жа толькі лагічна завяршыў тое, што адбылося б і без яго - маю на ўвазе фізічнае існаванне сьвіргуля як летуна і г.д.
Наиболее сложную форму
Наиболее сложную форму орнитологического наряда мы встречаем у якутских шаманов; их наряд представляет целый скелет птицы, изготовленный из железа55. Вообще, согласно тому же автору, центром распространения наряда в форме птицы, по-видимому, является регион, в настоящее время населенный якутами. и далее: http://shaman.aha.ru/homepage/shaman/shaman3/shaman03-05.html
творческая
творческая самодеятельность:
http://www.ohranaprirody.grodno.by/state/AC:-1.1284750957.DS_MODE.1.DS_SELECTED_ID.200000689120/
кто-нибудь может объяснить?
Усё гэта грошы - каму
Усё гэта грошы - каму вялікія, а каму не вельмі. Закапаюць і ўжо закапалі процьму, а абаснаваньні ўздзеяньня гэта проста адпіскі. Хто пра тую прыроду думае, каму яна патрэбная? Сама ж не паскардзіцца, а як хто і паскардзіцца за яе - ў нас жа не Эўропы...