Якім павінен быць вызначальнік.
Калі ласка падкажыце, якім бы выхацелі бачыць вызначальнік на нашым сайце: якія раздзелы ў ім павінны быць, якія ілюстрацыі, як пабудаваны артыкулы.
Шаноўныя сябры і калегі!
Вы зайшлі на сайт, прысвечаны назіранням за птушкамі ў Беларусі. Па-англійску для гэтага занятку ёсць агульнапрыняты тэрмін– birdwatch. чытаць далей
Калі ласка падкажыце, якім бы выхацелі бачыць вызначальнік на нашым сайце: якія раздзелы ў ім павінны быць, якія ілюстрацыі, як пабудаваны артыкулы.
Всем доброго времени суток!
Шаноўны Аляксандр! Дзякуй за
Шаноўны Аляксандр!
Дзякуй за зацікаўлены і падрабязны каментар.
Так, на жаль, шмат чаго падвісла на сайце нават з таго, што было задумана яшчэ пры яго стварэньні. Не хапае часу, людзей і грошай, каб была магчымасьць аплаціць ім (вялікую) працу па стварэньні вызначальніка. Калі большасьць бягучых справаў атрымліваецца рабіць на валанцёрскіх пачатках, то такі вялікі раздзел так пацягнуць не атрымліваецца. Бо акрамя здымкаў з нашай Галерэі ды Назіраньняў, мы плануем выставіць сваё відэа (ёсьць ужо для прыкладна 200 відаў з нашых птушак) і галасы са спасылкамі на бясплатныя рэсурсы ці проста нават размясціць іх у нас. Вашы ідэі правільныя і раней ці пазьней (хацелася б раней...) будзем рэалізоўваць. Чакаем на новыя каментары (і не толькі).
з павагай
Дзьмітры Вінчэўскі
Пс На жаль, класіфікацыя - як і ўсё ў жыцьці - паступова зьмяняецца. Гэта не так страшна, але непрыемна і часам не адбываецца без блытаніны. Мы стараемся выкарыстоўваць не самы новы варыянт, але з часам будзем пераходзіць на яго, бо Эўрапейскі камітэт па рэдкасьцях прыняў новы намеклатурны кодэкс і многія радавыя назвы птушак значна зьмяніліся. Калі ёсьць пытаньні на гэтую ці іншую тэму з задавальненьнем пастараемся адказаць.