Каментары

Думаю, што ёсьць, але не
22.05.2012 - 09:18
 маю пытанне пра бел.
22.05.2012 - 05:02
Калегі з Вялікабрытаніі і
22.05.2012 - 01:03
Бывая в парке и его
22.05.2012 - 00:38

Пра гэты сайт

Шаноўныя сябры і калегі!
Вы зайшлі на сайт, прысвечаны назіранням за птушкамі ў Беларусі. Па-англійску для гэтага занятку ёсць агульнапрыняты тэрмін– birdwatch. чытаць далей

Апошнія фотаздымкі

a
a
a

Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для 
камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара. Пры некамерцыйным 
выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да мадэратара:tyteishi@gmail.com па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: tyteishi@gmail.com

Прывабны прывід бярозавых балот

Бородатая неясыть - Strix nebulosa Forst.,1772 - Барадатая кугакаука - Great Grey Owl

Вельмі цікавая сава, з незвычайным характарам. Ну і сімвал заказніка "Выганашчанскае", дзе яна і знятая.

31.10.2010, Iвацэвіцкі раён 

9.63158
Вашая адзнака: Аніводны Рэйтынг: 9.6 (19 votes)

Каментары

-paleshuk-'s picture

 Добры здымак :) Прагажуня!!!

 Добры здымак :) Прагажуня!!! Перашкаджае гарызантальнае кадрыраванне. Як была снята?

svetlana vranova's picture

Dla mnie to jest

Dla mnie to jest najpiekniejszy gatunek sowy i bardo ladne zdjecie :-)

Пераклад з польскай: Для мяне гэта самы прыгожы від савы і вельмі файны здымак :-)

Apus's picture

 -paleshuk-,  дзякуй. Знятая

 -paleshuk-,  дзякуй. Знятая з падыходу. Наконт кадравання магу параіць закрыць далонямі "лішняе" месца;)

svetlana vranova, Дзякуй, Святлана. Вы паліглот, як я разумею. Толькі шкада, што я не разумею па-чэшску. Можна па-ангельску, калі лацінкай прыходзіцца набіраць, ці трансліт пераводзіць у кірыліцу з дапамогай сайта якога-небудзь.

-paleshuk-'s picture

Ну зразумела, што з падходу

Ну зразумела, што з падходу :) Як трапіла яна на падход?

"Наконт кадравання магу параіць закрыць далонямі "лішняе" месца;)" А з якой гэта стараны закрываць тое месца ажно дзьвумя далонямі?

Было так блізка і мала часу?

 

 

Harrier's picture

Прыгожа атрымалася! Сапраўды,

Прыгожа атрымалася! Сапраўды, вертыкальны кадр можа быў бы лепшы?

Падрабязнасьці можна не толькі пад здымкам, але і ў Нашы назіраньні напісаць! Хаця большасьць нашых відаў соваў - патрыёткі і нікуды на зіму не адлятаюць, аднак такое прыгожае пацверджанне патрабуе больш дэталяў і слоўных уражаньняў пра сустрэчу - знайдзіце час, цікава будзе усім пачытаць.

AV's picture

ляпота, небо-то какое!

ляпота, небо-то какое!

Лысина – это полянка, вытоптанная мыслями:-) М. Жванецкий
svetlana vranova's picture

Аpus, aле я тут не пішу

Аpus, aле я тут не пішу па-чэшску! :-)  Я пішу па-польску, хоць я не выкарыстоўваю польскія літары.

  Я напісала, што барадатка для мяне самы прыгожы від савы і здымак мне вельмі падабаецца. Але я бачу, што Harrier ўжо ўсё пераклал.  :-)   Я не паліглот, англійскаю мова я на жаль не ведаю.
Apus's picture

 svetlana vranova, цяпер

 svetlana vranova, цяпер зразумеў, а я нават польскі ад чэшскага не магу адрозніць)))
 

 

Apus's picture

Добра, напiшу і ў Нашы

Добра, напiшу і ў Нашы назіраньні. Там будзе тады i вертыкальны кадр.

А з якой гэта стараны закрываць тое месца ажно дзьвумя далонямі? Было так блізка і мала часу?

Не зусiм зразумеў... Я меў на ўвазе, што вертыкальны кадр атрымліваецца проста адразаннем прасторы злева і справа.

 

svetlana vranova's picture

Па-чэшску гэты сказ будзе

Па-чэшску гэты сказ будзе гучаць:

Pro mě je to nejhezčí druh sovy a krásná fotka.

(Dla mnie to jest najpiekniejszy gatunek sowy i bardzo ladne zdjecie

Для мяне гэта самы прыгожы від савы і вельмі файны здымак)

 

:-))