Каментары

На гняздзе новай пары сокалаў
23.05.2012 - 12:42
 Самка пустальгі гаспадарыць
23.05.2012 - 12:40
Больш фотаздымкаў папугаяў з
22.05.2012 - 23:43
Вось тут агульна пра тое, што
22.05.2012 - 23:26

Пра гэты сайт

Шаноўныя сябры і калегі!
Вы зайшлі на сайт, прысвечаны назіранням за птушкамі ў Беларусі. Па-англійску для гэтага занятку ёсць агульнапрыняты тэрмін– birdwatch. чытаць далей

Апошнія фотаздымкі

a
a
a

Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для 
камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара. Пры некамерцыйным 
выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да мадэратара:tyteishi@gmail.com па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: tyteishi@gmail.com

Заолагі на канферэнцыі ў Гродна - 2011

Удзельнікі заалагічнай секцыі і іх госці пасля другога дня VII міжнароднай навуковай канферэнцыі "Сучасныя праблемы экалогіі", прысвечанай 225-годдзю Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853).

27-10-2011, Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродна.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

5
Вашая адзнака: Аніводны Рэйтынг: 5 (1 vote)

Каментары

aistok's picture

 А як Вы лiчыце? Удзельнiкi i

 А як Вы лiчыце? Удзельнiкi i госцi + фатограф. 17 чалавек для мiжнароднай канферэнцыi - поспех?

Любовь долготерпелива и добра ( 1 Коринфянам 13:4 )
AV's picture

а 160 удзельнікаў - поспех?

а 160 удзельнікаў - поспех? Менавіта столькі прынялі ўдзел, прыслаўшы тэзісы, хаця фізічна прысутнічала каля 100. Канферэнцыя была экалагічная. Тутака толькі адна секцыя, чамусьці без Грычыка, Рыжай і Янчурэвіч і яшчэ кагосьці. Дарэчы дзядзька з сівой барадой і ў акулярах славуты беларускі энтамолаг прафесар Алег Александровіч, які 15 гадоў назад эміграваў у Польшчу і вельмі рэдка ўдзельнічае ў беларускіх канферэнцыях.

Лысина – это полянка, вытоптанная мыслями:-) М. Жванецкий
Harrier's picture

Поспех ці не поспех сказаць

Поспех ці не поспех сказаць цяжка - насамрэч, усё залежыць з чым параўноўваць. Але хачу заўважыць, што заалагічная секцыя працавала найдаўжэй - усе іншыя скончылі працу на другі дзень да абеду, наша ж працавала яшчэ і на трэці да абеду.

Што тычыцца менавіта заалагічных канферэнцый, то ўжо цяпер магу запрасіць усіх на (штогадовую?) канферэнцыю "Заалагічныя чытанні" на пачатак сакавіка 2012 (2-4.03.2012) у Гродзенскі ўніверсітэт. Упэўнены - будзе цікава і нашмат больш заолагаў. Чакаем! Падрабязнасці праз нейкі час з'явяцца на нашым сайце. 

Сярод саарганізатараў - АПБ,

ПС фатографа фактычна не было - фоцік сам сфатаграфаваў нас аўтаспускам.

AV's picture

Харриер, подпиши участников.

Харриер, подпиши участников. Лукин Виталий смешно получился...

Лысина – это полянка, вытоптанная мыслями:-) М. Жванецкий
Harrier's picture

Гэта фоцік вінаваты - я ж

Гэта фоцік вінаваты - я ж пісаў, што аўстаспуск быў:)

pva's picture

 Вы,пожалуйста,обязательно

 Вы,пожалуйста,обязательно сообщите потом условия конференции, и будут ли публиковаться тезисы?

Dum spiro - spero!
Harrier's picture

Канешне паведамім! Нават

Канешне паведамім! Нават плануем зрабіць он-лайн рэгістрацыю праз наш сайт. Матэрыялы будуць друкавацца, ўсё як звычайна і нават трошкі больш. Цяпер вырашаем прыкладную праграму і хутка змесцім і разашлем інфаліст №1 з умовамі лы іншым.