Нашы назіранні

  • 30-05-2009: сажалкі “Азота” ў Беражанах – гогалі і чорныя буслы

    31.05.2009 | Harrier

        Пасьля абеду ўпершыню на амаль сваёй машыне мы дабраліся на Беражаны. Разам з Сарокай і Перавозчыкам, з двума трубамі і шчанючком вырушылі на птушак. Аднак надвор’е было дзіўным. Сьпякотнае сонца рэзка зьмянялася на хмары, моцны вецер і дождж. За прыкладна 2 гадзіны там прайшлі 2 моцных і 10-15 дробных дожджычкаў. Таму ў пачатку другога моцнага дажджу ўсе, акрамя мяне вярнуліся ў машыну, і я працягваў назіраньні ўжо адзін.

    Чытаць далей
  • Дык што ж ядуць шпакі?

    29.05.2009 | Harrier

    У папярэднім назіраньні я далучыў кадр з фільміка са шпаком, які трымае нешта незразумелае ў дзюбе. Тут дадаю больш здымкаў, каб было лягчэй вызначыць - што ж гэта? Загадзя дзякую за камэнтары-здагадкі.

    Чытаць далей
  • 26-05-2009 Паўднёвы-В.Альшанка-Фабрычны

    28.05.2009 | Harrier

    Недалёка ад канцавога прыпынку 21га аўтобуса зусім блізка ад мяне каля агароджы сьвежазбудаванага дому самец канаплянкі ганяў другога самца. Часам сьпяваў з агароджы і лятаў за самачкай. Мая труба прыцягнула ўвагу гаспадара дому, ён выйшай спытаць што тут будуць будаваць яшчэ (амаль тыповая рэакцыя на тэлескоп…). Я сказаў, што дарог у іх і так хапае і паказаў у трубу канаплянку. Ён здзіўлена паведаміў, што ніколі не бачыў птушак так зблізку і распавёў пра свае назіраньні птушак навакольля.

    Чытаць далей
  • 24-05-2009 Маслабаза-Русота-Малышчына: зязюлі і садовыя стрынаткі

    25.05.2009 | Harrier

        Пасьля абеду выбраўся на птушак. Надвор’е было няўстойлівае, таму ўзяў дадатковую куртку (аб чым не пашкадаваў…). Адразу каля пераезду сьпявала шэрая леска, седзячы на провадзе. Добрага працяглага фільміка з ёй я пакуль не маю, таму вырашыў паспрабаваць падайсьці да гэтай. Аднак птушка не захацела здымацца і пералятала далей як я падыходзіў. Тут нечакана з высокай травы недалёка ад шашы пачаў крычаць дзяркач, і я вырашыў крочыць далей.

    Чытаць далей
  • 23-05-2009 Клікуны загнездавалі на Грайна?

    23.05.2009 | Harrier

        Сёньня, не гледзячы на зусім не спрыяльнае для поля надвор’е, Алег Созінаў са студэнтамі даследаваў на ТВП “Гарадзенская Сьвіслач” каля в.Грайна мясцовую балотную флору. Толькі зьлевага боку ад шашы, па яго словах, яны вызначалі каля 100 відаў расьлін!  І гэта на больш роўнай і рэгулярна скашваемай (хаця б часткова) частцы нізіннага балота.

    Чытаць далей
  • Чапля-лазянік на сажалках "Азота"

    22.05.2009 | Harrier

    Учора, 21-05-2009, Жорж Гулеўскі і Мікалай Гулінскі адзначылі на адной з сажалак Азота ў в.Беражаны 2 чаплі-лазяніка (Ixobrychus minutus), прычым адбылося гэта двойчы каля зарасьнікаў вярбы. Патэнцыйнае месца гнездаваньня?

    Чытаць далей
  • Вусатыя сініцы выляцелі!

    21.05.2009 | Harrier

    Першы вывадак вусатых сініц заўважыў на самай вялікай сажалцы "Азота" пазаўчора Сяргей Чарапіца. Сёньня, 21 траўня, трох птушанят у трысьняговых зарасьцях каля першай сажалкі, якіх кармілі бацькі, адзначылі Жорж Гулеўскі і Мікалай Гулінскі. Першаму атрымалася сфатаграфаваць жвавых сінічак якія яшчэ не маюць "вусоў".

    Здымак Жоржа Гулеўскага

    Чытаць далей
  • Птушкі з Віцебшчыны. Дапамажыце вызначыць

    21.05.2009 | Harrier

    Па просьбе аднаго з нашых карыстальнікаў выкладаю здымкі дзьвюх птушак. Дапамажыце вызначыць. На форуме здымкі не далучаюцца да паведамленьня, таму прыйшлося карыстацца Назіраньнямі...

    Чытаць далей
  • 18-05-2009 Баранавічы-Адамавічы-Міцкевічы-Навумавічы-Загараны-сажалкі Гроднаводаканалу

    20.05.2009 | Harrier

        Зранку туман, па 11 гадзінах сонейка і цяпло.

        Насамрэч птушкі, вартыя ўвагі, пачаліся нашмат раней, чым я чакаў. А практычна на даху суседняга дому сьпяваў самец звычайнай рудахвосткі. Прыйшлося раскласьці трубу і зрабіць 3 фільмікі. Напэўна мой мінулагодні знаёмы, які карміў сваё птушаня-злётка як раз насупраць нашых вокнаў і я зрабіў яму і яго нашчадку безьліч фільмікаў і здымкаў.

    Чытаць далей
  • Што за птушка?

    18.05.2009 | Harrier

    Сёньня, 18-05-2009 зрабіў даволі працяглы маршрут, які ўрэшце рэшт завяршыўся новым відам. Але пра гэта ў настцпны раз. Зараз жа хацеў бы выкласьці здымкі з фільмікаў невялікай вераб'інай птушкі - памерам прыкладна з лугавога ерчыка, але хвост даўжэйшы за яго і большы, чым бачна на здымках. Сядзела на адкрытым месцы пасярод палёў недалёка ад дарогі, сьпявала невыразную і ціхую песеньку паміж Загаранамі і Ўлькаўцамі. Хто гэта можа быць?

    Чытаць далей