Моўчадзь. Пятнішняе падарожжа.

     Цікавую прапанову разам са здымачнай групай праграмы "У аб'ектыве натураліста" наведаць вусьце ракі Моўчадзь, якая на мяжы Лідзкага і Дзятлаўскага раёнаў упадае ў Нёман, я прыняў толькі пасьля некаторага роздуму. Не тое каб мне не хацелася паглядзець новыя для сябе мясьціны. Але ехаць трэба было на цэлы дзень, таму думаў, ці змагу нагнаць потым адкладзеныя справы. Але калі сапраўды пацяплела бліжэй да пятніцы - вырашыў - паеду!

     Дарога да месца выправы была разнастайная - дзе палі стаялі амаль без сьнегу, дзе - ў пасы-белыя плямы, а дзе і былі цалкам белыя. Ад чаго дакладна гэта залежала, я не зразумеў. Ясна, што калі сьнег ляжыць на азімых ці сьцярне, ён зьнікае хутчэй. Ну і экспазіцыя схілаў мае значэньне. Ў астатнім іншыя нюансы вырашаюць лёс зімы на сваім адрэзку прасторы-часу.

Першы прыпынак мы зрабілі амаль на пункце прызначэньня - ў в.Беліца, за якой ідзе мост праз Нёман.

Менавіта там мы ўбачылі шпакоў, якяі седзячы адзін каля аднаго на провадзе, сьпявалі як чукчы - ўсё, што бачу навокал.

Пакуль Андрэй фіксаваў гэты прыемны вясновы працэс, я зайшоў на мясцовыя могілкі, на якіх на рэштках бярозы было гняздо бусла! І хаця яно яшчэ не было занятае, сведчыла пра павагу мясцовых жыхароў да прыроды. На адным з помнікаў сярэдзіны мінулага стагоддзя пад звычайнымі надпісамі пра дадзеныя памерлых, былі намаляваныя два ... грыбы! Вось такое я сапраўды бачыў упершыню!

Далей - болей. Аказалася, што могілкі маюць як найменей 150 год - гледзячы па датах пахаваньняў. І на адным з помнікаў Дом Урбановічаў зьверху знаходзіўся шыкоўны шляхецкі герб з выявай лебедзя.

Сьпявала на сасне зелянушка, пастаянна ляцелі і сьпявалі палявыя жаўрукі, а Віталік нават убачыў аднаго шэрага гуся, які на невялікай вышыні парляцеў па ўскрайку вёскі.

Мы пераехалі праз Нёман, потым вярнуліся і зафіксавалі яго напоўжывы стан - большасць паверхні была пад ільдом! На крыгах сядзелі нешматлікія качкі-крыжанкі і плавала пара вялікіх савукоў. Аднак вышэй па плыні перад мастом трошкі праглядвала прыгожая адкрытая пойма. Там і ёсьць Моўчадзь! - сказаў мне Віталік.

І мы па дамбе рушылі да яе.

Нечакана перад намі вырас магутны і стары дуб! Яго галіны расьлі ва ўсе бакі - менавіта такія я найбольш люблю! Пасьля яго выкарыстаньня для рознапланавых здымкаў, мы і выйшлі ў пойму Моўчадзі. Там нас чакаў яшчэ адзін дуб прыкладна такога ж узросту. Вакол нас ляцелі палявыя жаўрукі - па аднаму, па два, сьпяваючы і амаль нябачна для нас. Яны былі паўсюль - над ракой, каля яе, бліжэй да дарогі... Праляцелі нешматліукія кнігаўкі. Потым шэсьць вялікіх бакланаў, два жураўлі і - набліжаючыся белай плямкай - шызая чайка!

Вада ў паніжэньнях поймы была пада льдом, вакод у кустах крычалі сойкі і часам сарокі.

мы падыйшлі да таго месца, дзе Моўчадзь улівала свае воды ў Нёман, але дарогу далей нам перагарадзіў ручай, дзе, гледзячы па шматлікіх вызваленых ад кары галінках, шчасьліва жылі бабры.

Праз нейкі час мы вярнуліся да машыны і паехалі ўжо ў Дзятлаўскі раён - мястэчка Гезгалы, дзе на Моўчадзі ў савецкі час пабудавалі электрастанцыю. Водасховішча было пад ільдом, толькі зьверху ў асобных месцах было залітае вадой.

Па яго засвоенаму мясцовымі жыхарамі краю мы выйшлі насупраць ўпадзеньня ш яго рэчкі. А вось там і віравала жыцьцё! Неаклькі самцоў гагалей такавалі адзін перад адным і самкамі, рыбачылі некалькі вялікіз савукоў - як самцоў, так і самак., адпачывалі каля 20 пар крыжанак, а каля іх час ад часу гукаў свайго партнёра лебедзь-клікун. ...

На здымках - герб Урбановічаў з выявай лебедзя

Нёман з маста ля Беліцы

У пойме Моўчадзі

Вадасховішча і клікун ля Гезгалаў