Нашы назіранні

  • Пара ў вырай...

    17.07.2009 | Kiolk

         Хоць лета ў самой сярэдзіне, але адзнакі восені ўсё часцей патрапляюць на вочы. Вось і птушкі пачынаюць паціху збірацца ў групы і павольна адлятаюць на поўдзень. Ляцяць яны не хутка, часта спыняючыся на прыдатных месцах, каб падпоўніць свае тлушчавыя запасы ці проста адпачыць.Адну з такіх мясцін мы выпадкова знайшлі на днях, а ўчора я вырашыў бліжэй аглядзець яе.

    Чытаць далей
  • 10-07-2009: Кроніка пустальгі, Горадня

    11.07.2009 | Harrier

    Сёньня за 45 хвілін назіраньняў за касьцёлам бэрнардынаў атрымалася ўбачыць пустальгу двойчы: адзін раз на працягу некалькіх сэкунд пералятаючай некуды за галоўным фасадам, а другі на пры канцы маіх назіраньняў. Птушка паказалася над касьцёлам і стала пералятаць збоку ад званніцы, потым села на адзін са шматлікіх выступаў, дзе я і пачаў яе фатаграфаваць. Было высакавата для дакладнай наводкі рэзкасьці праз трубу. Птушка ў нешта ўглядалася ў сваіх лапах, а потым зусім нечакана для мяне ўзьняла ў дзюбе палёўку! Прайшло яшчэ некалькі сэкунд, сокал пераляцеў за галоўны фасад, адкуль данесьліся галодныя крыкі аднаго з птушанятаў, аднак бачна птушак не было.

    Чытаць далей
  • 09-07-2009: Пустальгі ля касьцёла Бэрнардынаў. Горадня

    10.07.2009 | Harrier

    Амаль усё, што атрымалася зьняць праз трубу ўчора за гадзіну назіраньняў ля касьцёла бэрнардынаў. Здымкі тэхнічныя, але фон-касьцёл не менш прыгожы за сокалаў. Ёсьць усё ж нешта арганічнае ў старой архітэктуры з прыродай...

    Ёсьць яшчэ колькі фільмікаў - адзін з іх з паляваньня на жамяру.

    Чытаць далей
  • Фотасправаздача: Куды зніклі малыя крычкі?

    09.07.2009 | Kiolk

         У межах міні-праэкта "Даследванне малой крычкі ў пойме Нёмана" 4-7 ліпеня быў здзейснены байдаркавы сплаў. Асноўнай мэтай ставілася праверыць калоніі, якія крычкі займалі ў прошлым годзе і магчыма выявіць новыя, але ўсё аказалася не так проста, пра гэта і  іншае ў прапанаванай фотасправаздачы.

    Склад сплава: Сліж Яўген (Kiolk) студэнт ГрДзУ і Удод Арцём вучань гімназіі №5

    Сплаў здзейснены пры фінансавай падтрымцы АПБ

    Чытаць далей
  • Пустальгі зноў выляцелі з вежы касьцёла бернардынцаў!

    08.07.2009 | Harrier

    У мінулым годзе некалькі дзён на крыжы самай высокай вежы касьцёла сядзелі 4 маладых пустальгі. І да іх вылета я шмат разоў бачыў дарослых птушак. У гэтым жа годзе дарослых я не бачыў аніразу. Мая жонка і сын адзначылі сакалоў па данму разу ш чэрвені. Але я думаў, што ў гэтым годзе яны там не гняздуюць. Тым больш галоўную вежу пафарбавалі ў новыя колеры, некалькі дзён яна была ў рыштаваньнях. Якія птушкі маглі б насіць птушанятам ежу пад час рэстаўрацыйных прац?

    Аднак птушкі ізноў здзівілі сваімі здольнасьцямі да выжываньня ў  горадзе! І сёньня ўвечары я выпадкова ўбачыў на тым самым крыжы на самай высокай вежы касьцёла дзьвюх птушак. Адна амаль адразу адляцела, а другая спрабавала ўтрымацца супраць ветру, а потым сядала на розныя выступаючыя часткі вежы. Прыйшлося схадзіць за фоцікам і зрабіць некалькі тэхнічны' здымкаў.

    Сокалы на аўтэнтычных будынках выглядаюць выдатна!

    Чытаць далей
  • Водасховішча ля Бростаў: рыбакі і коўры без птушанят

    08.07.2009 | Harrier

    У мінулую суботу пасьля праверкі выкананьня студэнтамі групавых заданьняў пад’ехалі на водасховішча. Было ўжо пасьля абеду. Нашу ўвагу прыцягнулі некалькі машын, адны з іх стаялі адразу за паваротам на водасховішча перад шлагбаўмам, іншыя – перад складам сухога корма для рыб.

    Чытаць далей
  • Cадовая чаротаўка (Acrocephalus dumetorum) ў Горадні

    08.07.2009 | Harrier

     

    На працягу апошніх прыкладна 1,5 месяцаў (дакладную дату першай “сутрэчы” я, на жаль, не запісаў…) пад час позьніх прагулак з сабакам на галоўны гарадзенскі пляж ля Нёмана амаль штовечар я чуў з супрацьлеглага берагу выразны голас садовай чаротаўкі.  Ад апошніх дамоў і зарослага дрэвамі схілу на вул.Леванабярэжнай калі мы гулялі ў 22 гадзіны ці пазьней, са шматлікімі паўторамі і амаль без хрыплых чаротаўскіх гукаў птушка сьпявала бліжэй да чыгуначнага маста праз Нёман. Часам яе песьню заглушалі на некалькі хвілін крыкі жабаў, якія былі нашмат гучней і больш выразныя, хаця таксама паходзілі з супрацьлеглага берагу.

    Падобна на тое, што гэта першая рэгістрацыя віду ў нашым горадзе.

    Чытаць далей
  • Палявая практыка вакол Горадні: 15.06-01.07

    07.07.2009 | Harrier

    Чарговы год праводзіў практыку па заалогіі хрыбетных на 2ім курсе біяфаку. Надвор’е не вельмі спрыяла, але гэта як раз тое, што зьмяніць не магчыма. Ва ўсім іншым прайшло больш-менш нармалёва. Група трапіла даволі дружная, ды і колькасьць відаў, якія атрымалася паказаць – 93, на 10-20 больш, чым у мінулыя гады. Як заўсёды, пераважаюць птушкі: 83 віды, за імі млекі: 5 відаў, 3 віды амфібій і 2 рэптылій.

    Чытаць далей
  • Снова кольцо...

    06.07.2009 | Jorg

    Сегодня при выполнении разборки крыши на работе, было найдено польское кольцо. Скорее всего- это опять был окольцован спортивный голубь. (Задавал вопрос на форуме год назад на ptushki.org). Это вторая моя находка. Кстати имеет ли смысл цветовая гамма кольца, первое- то было зелёное???

    Чытаць далей
  • 03.07.2009: Неожиданная встреча или семья норок.

    03.07.2009 | Jorg

        Вот наконец выходной день! Есть возможность понаблюдать за птицами, да и за природой в целом. Выбор наблюдений пал на рыбхоз " Соколово", что в Жабинковском районе. Прибыл на место рано утром около 6-ти. Но погода начала резко ухудшаться,- небо заволокло дождевыми облаками, а над водой поднялась пелена из тумана. Сразу обнаружил гнездо шипуна с выводком. На хорошие снимки и не расчитывал(((.

    Чытаць далей