Незвычайныя птушыныя падарожжы

    Навіны пра падарожжы двух птушак, акальцаваных у Еўропе, здзівілі людзей, якія вывучаюць птушак. Дадзеныя пра іх нядаўна абвесціў Брытанскі траст для орніталогіі (British Trust for Ornithology).
Першы рэкорд паставіла каравайка, акальцаваная ў калоніі Fao ў Паўднёвай Гішпаніі 3 чэрвеня 2006 году. Ў асобныя гады некаторыя з іх залятаюць у Вялікабрытанію, аднак шлях гэтай птушкі ляжаў нашмат далей, і 15 ліпеня 2008 г. яна апынулася ў лагуне Oropouche ў Трынідадзе і Табага (Карыбскі архіпелаг)! 

    Другая зусім нечаканая вядомасць прыйшла ад чырвонага каршуна, які быў, акрамя кальца, пазначаны крыламеткамі на абодвух крылах у ліпені 2008 г. на гняздзе ў Паўночнай Шатландыі. Птушку праз амаль 4 месяцы заўважылі на востраве Corvo ў архіпелаге Азорскіх астравоў. Гэта другая рэгістрацыя віду для Азораў. 
Больш падрабязнасцяў тут: BTO blog
Здымак чырвонага каршуна Stuart Elsom

На мапе сінімі фішкамі пазначаны крайнія пункты рэгістрацыі каравайкі, чырвонымі – чырвонага каршуна.
 

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую ж тэму:

Сокалы прыляцелі ў Афрыку са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах

Малінаўкі шчасліва даляцелі да Мальты