Купляеш торф – дапамагаеш знішчаць прыроду

    Каралеўскае таварыства абароны птушак RSPB падтрымала высілкі ўраду забараніць выкарыстанне торфу ў садах і агародах, як “выразна неадэкватнае” сучаснаму стану, ў якім апынуліся брытанскія балоты. 
Хілары Бэн (Hilary Benn), міністр навакольнага асяроддзя (Secretary of State for the Environment), на мінулым тыдні прадставіла планы падтрымкі пакупкі садаводамі кампостаў без торфу.

    Падтрымка будзе праводзіцца як частка кампаніі Акт па СО2, прыняты міністэрствам па змяшнэнні эмісіі вуглекіслага газу ў атмасферу. План не прадугледжвае поўную забарону выкарыстання прадуктаў, атрыманых з торфу на брытанскіх агародах у бліжэйшыя 10 год.  
       Аднак RSPB лічыць, што план занадта павольны і дазволіць і надалей знішчаць багатыя відамі экасістэмы балот, дадаткова “ўзбагачаючы” атмасферу дыяксідам вугляроду. Яшчэ адно патрабаванне таварыства – план павінен прадугледзець радыкальнае змяншэнне выкарыстання торфу фермерамі, якія вырошчваюць садавіну і гародніну на продаж, бо яны адказныя за выкарыстанне прыкладна траціны ўсяго здабытага торфу. 
Д-р Марк Эверы (Dr Mark Avery), дырэктар па пытаннях аховы прыроды RSPB, сказаў: “Урад праспаў шанец лёгка перамагчы ў барацьбе са зменай клімату і стратамі біяразнастайнасці. Выкарыстанне торфу ў садах і агародах дадае ў атмасферу мільёны CO2 штогод. Калі не выкарыстоўваць яго ў кампосце, гэта тое самае, што прыбраць з нашых дарог 350 тысяч аўтамабіляў, а таксама прыпыніць далейшае знішчэнне нашых балот і разам з імі страты ўнікальных відаў раслін, насякомых і птушак.”
       У 1999 годзе брытанскі ўрад ужо ставіў мэту, паводле якой да канца году 90% прадуктаў для агароднікаў павінны не ўтрымліваць торф. Аднак у рэальнасці хаця торф і быў прыбраны з саставу паляпшальнікаў глебы, насамрэч толькі траціна розных кампостаў і падобных прадуктаў не ўтрымлівае яго. Прыкладна 75 мільёнаў пакетаў з прадуктамі, якія вырабленыя на аснове торфу, прадаецца ў Вялікабрытаніі штогод. 
Таму RSPB заклікае кожнага садавода і агародніка, якому важна захаванне дзікай прыроды, пад час выбару кампосту і падобных прадуктаў улічыць, якую шкоду прыносіць здабыча торфу і купляць альтэрнатыўныя, бясшкодныя для навакольнага асяроддзя прадукты. Гэта могуць быць такія ж эфектыўныя для раслін кампосты на аснове кары дрэваў, зялёнага кампосту з травяністых раслін і грыбоў і г.д..
       Сярэдняя хуткасць прыросту торфу ў натуральных умовах – каля 1 міліметру ў год. Таму спробы ўзнавіць закінутыя пасля выпрацоўкі торфу тарфянікі не хутка ператворацца ў сапраўдныя балоты нават пры самым спрыяльных абставінах.

Адзін са шматлікіх жыхароў балот – здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:

Аўдзіт англійскай прыроды – прапалі 500 відаў!

Сто балот