Больш за 120.000 подпісаў супраць нелегальных паляванняў на Мальце

    Арганізацыя BirdLife Malta атрымала сігналы пра сумныя вынікі браканьерскага палявання на птушак пасля пачатку сёлетняй веснавой міграцыі. Толькі ў апошнія дні былі знойдзены забітымі або параненымі чатыры драпежныя птушкі: стэпавая пустальга (Falco naumanni), звычайная пустальга (Falco tinnunculus) і 2 балотныя луні (Circus aeruginosus).

    Апошнія выпадкі здарыліся як раз перад тым, як прадстаўнікі арганізацыі 23 сакавіка перадавалі ў офіс прэм’ер-міністра тэкст петыцыі са спісам асобаў, якія яе падпісалі. “Дзякуючы выдатнай супрацы і міжнароднай падтрымцы нашай акцыі атрымалася сабраць 122 тысячы подпісаў фактычна за бяспечную міграцыю птушак над Мальтай” – сказаў Тольга Тэмуге (Tolga Temuge), выканаўчы дырэктар BirdLife Malta. Найбольш актыўна заклік прыпыніць забойства птушак на Мальце падтрымалі у Вялікабрытаніі, Нідэрландах, ФРГ, Чэхіі, Гішпаніі, Італіі, Францыі, Бельгіі, Фінляндыі і Швецыі.
    Міжнародная петыцыя заклікае прэм’ер-міністра, між іншым, не парушаць законы Еўразвязу з адзінай мэтай – быць пераабраным на наступны тэрмін. Акрамя безумоўнага спынення браканьерскага адстрэлу любых відаў птушак, міжнародная супольнасць таксама заклікае забараніць пакуль яшчэ легальнае вясновае паляванне на звычайных туркавак (Streptopelia turtur) і перапёлак (Coturnix coturnix).
    Дзякуючы свайму стратэгічнаму становішчу паміж Афрыкай і Еўропай, каля 170 відаў птушак рэгулярна пралятаюць на Мальтай або прыпыняюцца тут каб узнавіць свае сілы. Навуковыя даследаванні, якія BirdLife Malta вядзе з 1960-х гадоў паказалі, што птушкі як мінімум з 36 еўрапейскіх краін штогод ляцяць над востравам.
Паводле www.birdlifemalta.org (тэкст і здымак з параненымі драпежнымі птушкамі перад перадачай петыцыі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Наведвальнікі нашага сайту таксама прычыніліся да гэтай міжнароднай кампаніі. Спадзяемся, што яна прынясе станоўчы вынік.

На гэтую тэму:
Больш птушак на Мальце!

Бумажные гуси спасут реальных?

Кому гусь не товарищ

Дапамажы захаваць еўрапейскіх птушак – падпішы он-лайн петыцыю супраць нелегальных паляванняў на Мальце!