Новае ў нашай Галерэі

   Дзякуючы ідэям нашых карыстальнікаў і працы нашых Адміністратараў, сайт робіцца больш выгодным для карыстання. Аднымі з апошніх прыемных абнаўленняў з’яўляюцца змены ў Галерэі.
Такім чынам, да катэгорый “Птушкі” і “Людзі” была дададзена катэгорыя “Іншае”, куды цяпер просім змяшчаць здымкі ўсяго цікавага (іншыя групы жывёл, расліны (?), краявіды (?) …), што не можа па зместу ці выяве быць змешчана ў першыя дзве катэгорыі здымкаў.

    Другая патрэбная змена адносіцца да афармлення паказу здымкаў. Цяпер вакол здымкаў ва ўсіх катэгорыях з’яўляецца шырокая чорная рамка. На наш погляд, яна дапамагае лепш успрыняць здымак.
Спадзяемся, што і іншыя цікавыя ідэі па паляпшэнню Галерэі ды іншых раздзелаў атрымаецца праз нейкі час рэалізаваць.
Вашыя ідэі могуць дапамагчы стаць сайту яшчэ больш цікавым і зручным да карыстання – застаўляйце іх у каментарах пад гэтым артыкулам або кіруйце ў “лічку”.

Так цяпер выглядаюць здымкі ў Галерэі (Вялікія коўры. Аўтар – Тацяна Раманава).
Дзьмітры Вінчэўскі