Першыя здымкі-фіналісты ўжо вядомыя!

Дзякуючы нашым карыстальнікам, з 1 па 15 мая па найбольшаму сярэдняму балу ў фінал фотаконкурса АПБ "Птушка ў аб'ектыве-2010" былі адабраныя 6 здымкаў: 5 у катэгорыі "Птушкі" і 1 у катэгорыі "Людзі" (глядзі скрыншот з Галерэі).

Віншуем іх аўтараў: Андрэя Несцерава і Таццяну Раманаву з Мінска, Мікалая Вераб'я з Любані, Мікалая Гулінскага і Валодзю Вінчэўскага з Гродна.

Усяго за гэтыя 15 дзён 5 аўтараў размясцілі 11 конкурсных здымкаў. Канкурэнцыя, здавалася б, не такая вялікая. Але усе здымкі-фіналісты атрымалі сярэдні бал большы за 9.

Нагадваем, што размяшчаць здымкі могуць як зарэгістраваныя, так і не зарэгістраваныя карыстальнікі нашага сайту (праз зарэгістраваных). А вось галасаваць - выстаўляць свае адзнакі - могуць выключна зарэгістраваныя.

Падрабязныя правілы-ўмовы фотаконкурсу тут:

Фотаконкурс “Птушка ў аб’ектыве”-2010 будзе адбывацца ў два этапы

Наперадзе - чарговы этап фотаконкурсу - з 16 мая да 1 чэрвеня.