За жыццём вандроўных сокалаў можна глядзець он-лайн таксама з Барселоны

З сённяшняга дня – 3 красавіка 2009 года - на адным з барселонскіх будынкаў Sagrada Família Temple пачала працаваць уэб-камера. Яна на працягу наступных 4 месяцаў дасць магчымасць усім жадаючым назіраць за парай вандроўных сокалаў, якія зрабілі гняздо ў адной з нішаў. Цяпер самка наседжвае кладку з 4 яек, якая была нядаўна скончана.

Каб назіраць за гняздом, клікніце на гэтую спасылку: www.falconsbarcelona.net/Falco11/pagines/webcam1.html На сайце можна таксама паглядзець 6,5 хвілінны фільмік пра вандроўных сокалаў сталіцы Каталоніі, фотагалерэю. Ўся інфармацыя і подпісы зроблены на каталанскай мове.   03-04-2009 Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі Крыніца і здымак вандроўнага сокала: www.falconsbarcelona.net