Каментары

правильно - Кеоладео
04.02.2012 - 12:30
Запрашаю паглядзець два
04.02.2012 - 10:30
Дзякуй за добрыя словы -
03.02.2012 - 21:13
 Спасибо, очень интересно!
03.02.2012 - 16:19

Пра гэты сайт

Шаноўныя сябры і калегі!
Вы зайшлі на сайт, прысвечаны назіранням за птушкамі ў Беларусі. Па-англійску для гэтага занятку ёсць агульнапрыняты тэрмін– birdwatch. чытаць далей

Апошнія фотаздымкі

a
a
a

Новы від птушак апісаны ў Калумбіі (+Відэа)

Даследчыкі адкрылі новы від мурашыных піттаў у высакагорных лясах орніталагічнага рэзервату Colibri del Sol Bird Reserve у заходняй Калумбіі. Птушка, падобная да драздоў, паводле прэс-рэлізу American Bird Conservancy (ABC), "была злапаная, акальцаваная, прамераная, сфатаграфаваная, яе пёры былі ўзятыя для аналізу ДНК – пасля гэтага птушку выпусцілі ў прыроду”.

Гэта пакуль толькі адзін з некалькіх прыкладаў, калі прадстаўнік новага віду не быў забіты для музейнай калекцыі. Новаапісаная птушка атрымала назву мурашыная пітта Фенуіка (Fenwick's antpitta (Grallaria fenwickorum) у гонар прэзідэнта АВС Джорджа Фенуіка (George Fenwick) і яго сям’і.
"Я глыбока ганаруся гэтай назвай. Я ўпэўнены, што яна адлюстроўвае як старанні маёй сям’і, так і арганізацыі АВС, якую я ачольваю, па лепшай ахове птушак у Калумбіі.” – сказаў д-р Фенуік. "Я асабліва задаволены тым, што працэс апісання новага віду абышоўся без страты жыцця аніводнай птушкай.”

Орніталагічным рэзерватам Colibri del Sol, які заснаваны толькі 5 гадоў таму, кіруе Fundación ProAves, партнёр ABC. Рэзерват у гэтых горных лясах быў заснаваны пасля таго, як у 2004г. –праз 50 год пасля апошняй рэгістрацыі – тут быў зноў адзначаны  калібры Dusky Starfrontlet (Coeligena orina), які знаходзіцца пад крытычнай пагрозай знікнення.

Навукоўцы прапанавалі для новаапісанага віду такі ж самы ахоўны статус, бо падобна на тое, што папуляцыя віду вельмі невялікая і частка былога месцапражывання пітты ўжо была знішчана і ператворана ў высакагорныя пашы

 

Невялічкае відэа новага віда


 

Photo ©Fundacion ProAves
Паводле www.mongabay.com  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Адкрыты новы від голуба!

Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры

Новы від грычуноў апісаны ў Афрыцы

Новы від птушак адкрыты на Барнэа

Новы від пячураўкі апісаны ў В’етнаме і Лаосе
Новы від птушак адкрыты ў Лаосе


 

Каментары

Feather's picture

Здорово! Колец на лапах особо

Здорово! Колец на лапах особо не видно, поэтому может сняли и до поимки. Тем более что она побежала к кормушке - испуганная птичка вряд ли так сделала бы. Похожа на нашу зарянку или оляпку, только с лапами подлиннее и более отставленными назад. Рванула соответствующе :)

Harrier's picture

Цікава - відэа зьнялі да

Цікава - відэа зьнялі да таго, як злапалі, ці пасьля?

Птушка выглядае зусім не падобнай на нашых - стаіць і трымае тулава амаль вертыкальна - як чалавек.