Каментары

правильно - Кеоладео
04.02.2012 - 12:30
Запрашаю паглядзець два
04.02.2012 - 10:30
Дзякуй за добрыя словы -
03.02.2012 - 21:13
 Спасибо, очень интересно!
03.02.2012 - 16:19

Пра гэты сайт

Шаноўныя сябры і калегі!
Вы зайшлі на сайт, прысвечаны назіранням за птушкамі ў Беларусі. Па-англійску для гэтага занятку ёсць агульнапрыняты тэрмін– birdwatch. чытаць далей

Апошнія фотаздымкі

a
a
a

Нелегальная лоўля птушак павялічваецца ў Вялікабрытаніі

Адлоў чорнагаловых шчыгелаў (Carduelis carduelis), некалі звычайная з’ява ў Віктарыянскія часы і нелегальная ў сучаснай Брытаніі, цяпер зноў павялічваецца ў маштабах. Ва усходнім Лондане паўночнаафрыканскія абшчыны асабліва часта ловяць гэтых птушак, каб трымаць у якасці спяваючых істот у клетках – як некалі рабілі ў Афрыцы.

Паводле расследавання газеты The Independent, чорнагаловыя шчыгелы – самыя жаданыя птушкі, іх адлоўліваюць з дапамогай ужо злапаных птушак у якасці прынады і галінак, насмараваных спецыяльным клеем. Кожны шчыгел можа быць прададзены нават за £100.
Сяржант Роуэн Хэйлі (Rowan Healey) з аддзелу па крымінальных злачынствах супраць прыроды Скотланд Ярду сказаў: "Гэтых птушак адлоўліваюць у такіх месцах, як Walthamstow Marshes альбо Lea Valley і потым прадаюць каля крамаў. Непрыхаванае ўтрыманне птушак у клетках  ясна паказвае, што некаторыя чальцы гэтых абшчын не баяцца таго, што іх дзеянні нелегальныя. Такія людзі парушаюць закон і мусяць быць прыцягнуты да адказнасці”.
Паводле справаздачы RSPB, пакуль шчыгелы не зменшылі сваю колькасць з-за гэтага нелегальнага бізнесу. Аднак, як нагадвае супрацоўнік арганізацыі Грэхэм Мэйдж (Grahame Madge) : "У 18 стагоддзi шчыгелы апынуліся на мяжы знікнення з-за адлову людзьмі. Таму тое, што адбываецца цяпер, нас вельмі непакоіць”.
 

Здымак шчыгелаў М.Гулінскага
 

Паводле www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by