Новы від птушак апісаны дзякуючы бёдуотчарам у Кітаі

Абследаваўшы сетку пячор на паўднёвым-захадзе Кітая, даследнікі выявілі новы від птушак-кустарніц - невялікіх насякомаядных, афарбаваных у яркія бела-карычневыя колеры. Навукоўцы не выключаюць, што Кітай можа хаваць ад іх і іншыя пакуль не вядомыя віды жывёл.

Упершыню арнітолагі Жу Фан і Дзянь Айву адзначылі цёмна-карычневую птушку з белымі плямамі на грудзі яшчэ ў 2005 годзе і ўжо тады зразумелі, што яна не вядомая навуцы. Птушка нагадвае крапіўнікавую тымелію ў тым, што яна аддае перавагу лапам над крыламі - іншымі словамі, яна перасоўваецца больш па зямлі, чым у паветры. Для фармальнага пацверджання выніку ім прыйшлося чакаць чатыры гады, і толькі зараз, у пачатку 2009 г., адкрыццё навукова пацверджанае. Птушку яны назвалі нонгангскай кустарніцай (Stachyris nonggangensis), - па рэгіёне Кітая, дзе яе выявілі. Артыкул, які паведамляе аб адкрыцці, змешчаны ў часопісе Амерыканскага орніталагічнага зьвязу The Auk. "Гэтае дзіўнае адкрыццё пацвярджае, што ў Кітаі арнітолагаў можа чакаць яшчэ шмат цікавых адкрыццяў", - заявіў прадстаўнік міжнароднай асацыяцыі Birdlife International Найджэл Коллар. Заснавальнік групы прыхільнікаў захавання прыроды "Дзікі Кітай" Сю Дзінянь, у сваю чаргу, распавёў, што па меры таго, як шэрагі даследнікаў-орнітолагаў будуць папаўняцца бёдуотчарамі (яго арганізацыя іх як раз і аб'ядноўвае), колькасць знаходак шматкроць узрасце. "У апошнія гады ўсё больш і больш бёдуотчараў і фатографаў прымаюць удзел у вывучэнні дзікіх птушак", - растлумачыў Дзінянь. "Удзел бёдуотчараў пасунуў наперад даследаванні кітайскай фауны", - падкрэсліў ён. Па яго словах, па ўсім Кітаі налічваецца 27 клубаў бёдуотчараў. Павелічэнне колькасці гэтых клубаў "звязана з тым, што ў прадстаўнікоў кітайскага сярэдняга класа з'яўляецца вольны час". У той жа час даследнік папярэдзіў аб небяспеках, якія павялічваюцца для мясцовай флоры і фаўны з-за павелічэння прамысловай моцы Кітая. Па ўсёй краіне раскіданыя вапняковыя пячоры, праз якія працякаюць падводныя крыніцы. У іх, па яго словах, жыве шмат рэдкіх і, магчыма, яшчэ не выяўленых відаў жывёл. "Далікатнасць гэтай экасістэмы і яе разбурэнне людзьмі ўяўляе вялікую пагрозу для існавання птушак".   Крыніца: AssociatedPress(АР) праз www.infox.ru. Здымак АР Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі