Пад час “Гонак за птушкамі-2010” усталяваны абсалютны рэкорд - 114 відаў! + табліца з відамі птушак
Журы падвяло афіцыйныя вынікі VII Адкрытага чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі (Birdrace-2010). Міжнародная каманда-пераможца “Lintu” усталявала абсалютны рэкорд па колькасці адзначаных відаў птушак на працягу 9 гадзін спаборніцтваў – 114! Пасля здачы сваіх палявых запісаў, аказалася, што каманда забылася запісаць яшчэ адзін від – вялікую коўру. Аднак і меншы афіцыйны вынік прынёс ім заслужаную перамогу. Перад стартам са спаборніцтваў зняліся 2 каманды, якія планавалі стартаваць у Мсціслаўлі.
Такім чынам месцы сярод 11 каманд усталяваліся наступным чынам:
1. "Lintu" (“Птушка” – фінск.) : Krister Castren (Фінляндыя) (капітан), Seppo Hjerppe (Фінляндыя), Matti Lotjonen (Фінляндыя), Аляксандр Вінчэўскі (Беларусь). Месца старту — г. Мінск – 114 відаў птушак.
2. . "Саюз К.М." : Левы Сямен (капітан), Кіцель Дзяніс, Кальчанка Алег, Дзідкоўскі Максім (<18). Месца старту — г. Кобрын – 109 відаў.
3. "Кронан" : Храмогін Андрэй (капітан), Вінчэўскі Дзьмітры, Сліж Яўген, Табуноў Дзяніс. Месца старту — г. Гродна. – 97 відаў.
4.. "Aquila" : Дамброўскі Валеры (капітан), Міндлін Генадзь, Фянчук Віктар, Яковіч Віталь. Месца старту — г. Мінск. – 94 віды
5. "L200" : Milda Sniaukstiene, Laimonas Sniauksta, Julious Morkunas (усе — Літва), Валеры Юрко (Беларусь). Месца старту — г. Мінск– 91 від
6. "Merlin" : Халандач Арцём (капітан), Брыгінец Таццяна, Гарошка Зінаіда, Кусянкоў Аляксандр. Месца старту — г. Гомель – 82 віды
7. "Піраты": Бакур Юрка, Страчук Алесь, Мальчук Яўгеній (<18), Кляўцэвіч Аляксандр (<18). Месца старту - Кобрын. – 78 відаў
8-9 падзелена паміж двума камандамі – "Илія" : Мацкевіч Алена (капітан), Стральчэня Аляксандр, Падворская Марыя, Цвырко Максім. Месца старту —в. Ілія, Вілейскі р-н. і "Прыпяцкі плёс" : Нефідовіч Анатоль (капітан), Нефідовіч Ірына, Нефідовіч Раман (<18), Поўх Максім. Месца старту — в. Любань, Лунінецкі р-н: яны адзначылі па 71 віду птушак
10. "Бакланы": Лукшыц Вольга (капітан), Каласкоў Максім, Механікаў Аляксей, Кулікова Алена. Месца старту — г. Мінск. – 65 відаў
11. "Белыя вароны" : Сідарэнка Аляксандр (капітан), Шкабара Раман, Шэндзераў Віталь, Долбік Ларыса (<18). Месца старту — г. Мсціслаўль, Магілёўская вобл. – 48 відаў
З самых цікавых назіранняў, зробленых пад час гэтых спаборніцтваў можна адзначыць кароткахвостага паморніка (Stercorarius parasiticus), кругланосага плывунчыка (Phalaropus lobatus), марадунку (Xenus cinereus), куліка-крыўка (Haematopus ostralegus), малога кіркуна (Calidris minuta), малую валасяніцу (Ficedula parva), вусатую сініцу (Panurus biarmicus). Цікава, што амаль усе каманды адзначылі белых буслоў, якія звычайна адлятаюць з Беларусі яшчэ ў жніўні.
Спісы птушак каманд
Чарговы Бёдрэйс атрымаўся, як заўсёды, цікавым на назіранням і насычаным каманднай працай. Да сустрэчы праз год!
На здымку - каманда-пераможца
На гэтую тэму:
Сем’ямі ў пагоню за птушкамі (абноўлена)
Вынікі 6 Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі
| Дадатак | Памер |
|---|---|
| VII.xls | 117.5 КБ |





.png)
Каментары
Так, чырка мы неправільна
Так, чырка мы неправільна напісалі па беларуску.
Табліцу (з папраўленымі нашымі відамі) можна, дзякуючы Kiolk'у, спампаваць пад гэтым артыкулам.
список нашел под статьей,
список нашел под статьей, сразу не заметил, но сайт птушки.орг заблокирован и его скачать нельзя, зря у себя не повесили. А куликов-воробьев были десятки, он в это время обычный вид на грязи.
не понял, где можно найти
не понял, где можно найти финальный список видов? Насчет чирка у Дзимы перевод правильный, это вы не так записали, я смотрел в книгу.
Зразумела, што гэта тэхнічная
Зразумела, што гэта тэхнічная памылка. А без дерябы відаў будзе менш. Можа і другія знойдуць такія тэхнічныя памылкі.
Общее число видов не должно
Общее число видов не должно измениться. Неправильное занесение видов в таблицу - техническая оплошность, ее можно устранить, проверив командам списки. Для этого и составили списки, чтобы устранить такие тех ошибки, они возникли из-за спешки, но общие результаты, возможные дубли тщательно проверялись.
Знайшоў у выніковай табліцы 3
Знайшоў у выніковай табліцы 3 памылкі (яны, напэўна, звязаныя з тым, што адбыўся няправільны пераклад назваў з беларускай мовы, на якой мы падавалі Сьпіс):
замест чірка-трескунка мы бачылі свістунка
замест дерябы мы бачылі дрозда-рябінніка
замест поползня мы чулі пішчуху.
Таікм чынам агульная колькасьць адзначаных відаў зменіцца ў меншы бок.
Раю і іншым камандам праглядзець табліцу.
Птушкі.орг (як аказалася- па
Птушкі.орг (як аказалася- па тэхнічных прычынах) не працавалі з вечара пятніцы да панядзелка раніцы. Што там ёсьць і чаго няма - за гэта павінен адказваць нехта з сакратарыяту АПБ. Я адказваю за тую інфармацыю, якая з'яўляецца тут пад маім аўтарствам або якую я размяшчаю.
Пиратов нет на птушки.орг.
Пиратов нет на птушки.орг. Число видов окончательное, если данные получены из секретариата АПБ , но хотелось бы еще увидеть и официальную таблицу увиденных видов. Я это имела в виду.
Чаму ж Піратаў не пасьпелі
Чаму ж Піратаў не пасьпелі ўнесьці ў Спіс каманд - як раз пасьпелі, яна ёсьць у нас у Спісе і была там да пачатку спаборніцтваў.
Зьмешчаныя тут вынікі - афіцыяльныя, іншых няма і, спадзяюся, не будзе.
Из трех заявленных
Из трех заявленных могилевских команд на старт вышла лишь одна, да и то с двухчасовым опозданием. Тем не менее, настрой команды "Белые вороны" на протяжении всей гонки был боевым. Несмотря на относительно низкий результат ребята были бодры и оптимистичны до конца соревнований, наслаждались общением с природой и друг с другом, медленно, но верно регистрируя новые виды птиц. Капитаны некоторых других команд были настолько серьезны и сосредоточены при общении по телефону, что даже почти не реагировали на шутки или попытки завести сторонние разговоры. Вот он - большой спорт!:) Последней зарегистрировалась команда "Пираты", поэтому ее не успели внести в списки команд, вывешенные на сайте. Так что все команды-участники перечислены. У "Кронона" жюри выявило на 1 вид больше, чем ими было заявлено (кажется, это был Кронон, организаторы позже должны огласить официальные данные). Уже после подведения итогов, оказалось, что "Аквила" тоже не подала в списке зарегистрированную всеми членами команды галку, поэтому их список остался неполным, как и "Линту" без чомги. У одной-двух команд жюри пришлось снять по одному виду птиц (не определены до вида). Т.к. некоторые факсовые копии полевых записей плохо читались, к тому же списки писались от руки, а часть из них (факсовые и нефаксовые) еще и специфическим почерком, жюри пришлось напряженно разбираться со списками с 15 до 19 часов. Так что не судите строго, что официальные результаты будут оглашены с опозданием.
А якой не хапае? 8-9 напісаны
А якой не хапае? 8-9 напісаны разам.
А дзе яшчэ адна каманда...?
А дзе яшчэ адна каманда...?