Конкурс “Гісторыі “Жывой Вясны”

У межах агульнаеўрапейскай кампаніі “Жывая Вясна” грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае Вас прыняць удзел у конкурсе Гісторый Жывой Вясны. У ім могуць удзельнічаць як дарослыя, так і дзеці.

 

Як удзельнічаць?

1. Вы назіраеце за прылётам птушак-пасланак вясны (нагадваем іх: белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка),

2. Вы рэгіструеце сваё пераше сёлетняе назіранне пералічаных вышэй відаў на сайце Жывой Вясны www.springalive.net  (абавязкова пішыце свае імя і прозвішча),

3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле "Нашы назіранні" свае фота і відэа пералічаных вышэй відаў птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі (напрыклад, з кім і дзе вы назіралі за птушкамі, як гэта было, нейкія яскравыя ўражанні і моманты, якія вам хацелася б паказаць і расказаць іншым аматарам прыроды).

Увага! Не дапускаюцца да конкурса фота і відэа кладак і птушанят. Паважайце птушак і не турбуйце іх!

Найлепш заліваць відэа працягласцю да 5 хвілін на агульнадаступныя сэрвісы (напрыклад, youtube) працягласцю  і капіраваць EMBED-code старага тыпу. Найлепшы памер фотаў для Гісторый – 650 пікселяў па доўгаму/шырокаму боку.

Колькасць Гісторый ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная, аднак конкурсныя Гісторыі павінны быць размешчаны на сайце да пачатку лета.

Калі ў Вас узніклі пытанні па размяшчэнню ці праблемы з рэгістрацыяй або размяшчэннем Вашых гісторый, паведаміце пра іх мадэратару сайту Яўгену Сліжу на е-мэйл tyteishi@gmail.com

 

Важна! Для зручнасці падвядзення вынікаў вашае імя на springalive.net і birdwatch.by павінна быць аднолькавым.

Да ліпеня будуць падведзены вынікі і абвешчаны пераможцы, прычым гісторыі дарослых і дзетак будуць ацэньвацца асобна. Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтернэт-крамаў).

Далучайцеся да вясны разам з птушкамі!

Здымак вясковай ластаўкі Сяргея Саковіча