Правілы Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі змененыя

 Як і меркавалася, сёння Цэнтральны Савет АПБ змяніў некаторыя пункты Правіл правядзення Чэмпіянатаў па спартыўнай арніталогіі (скарочана - Birdrace) у нашай краіне. Цяпер не трэба вяртацца на месца старту, што можа зрабіць непасрэдна назіранні за птушкамі больш працяглымі. Патэнцыйна гэта таксама павялічвае колькасць цікавых месцаў, якія можна наведаць. Усё гэта разам робіць вельмі рэальным павелічэнне колькасці адзначаных камандамі відаў, асабліва тых, якія будуць змагацца за чэмпіёнства ў першай пяцёрцы.

 

Аднак некаторыя пункты Правіл сталі больш строгімі: паведамленне аб заканчэнні спаборніцтваў павінна фактычна быць зроблена да 18.04 (замест 18.30 па старых Правілах). Таксама сам Спіс трэба перадаць у Аргкамітэт ужо да 18.45 (замест 19.00 раней). Змененыя ці зусім новыя моманты вылучаныя ў абноўленых Правілах тоўстым шрыфтам.

Правілы Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі (са зменамі, прынятымі 18.08.2014)

1.    У спаборніцтвах удзельнічаюць толькі каманды з 4 чалавек. Не менш паловы чальцоў каманды павінны быць старэйшымі за 18 год. Кожная каманда да 10.00 дня напярэдадні спаборніцтваў паведамляе ў аргкамітэт назву каманды, яе склад, колькасць і дакладны ўзрост удзельнікаў, маладзейшых за 18 год, месца старту і нумар тэлефону для сувязі з камандай. Змены ў складзе каманды або новае месца старту павінны быць паведамлены ў аргкамітэт да пачатку спаборніцтваў. Склад каманды не можа мяняцца пасля пачатку спаборніцтваў.

2.    Разам з чальцамі каманды пад час спаборніцтваў могуць знаходзіцца іншыя людзі: кіроўца, журналіст(ы), назіральнік(і). Аднак ніхто, акрамя чальцоў каманды, не можа прымаць удзел у пошуку і/або вызначэнні птушак. 

3.    Спаборніцтвы адбываюцца з 6.00 да 18.00 на працягу 12 гадзін.

4.    Для перасоўвання пад час спаборніцтваў можна выкарыстоўваць любыя траспартныя сродкі. 

5.    Усе чальцы каманды пад час перамяшчэнняў павінны знаходзіцца ў адным транспартным сродку. Калі гэта немагчыма – напрыклад, для каманды на роварах, чальцы каманды павінны знаходзіцца на адлегласці, якая дазваляе галасавы кантакт паміж усімі чальцамі каманды. Пад час спаборніцтваў чальцы каманды павінны знаходзіцца на адлегласці, якая дазваляе галасавы кантакт паміж усімі чальцамі каманды.

6.    Перамагае каманда, якая з 6.00 да 18.00 зарэгіструе ў дзень правядзення спаборніцтваў найбольшую колькасць відаў дзікіх птушак у прыродных умовах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 

7.    Улічваюцца толькі тыя віды, якія ўбачылі або пачулі ўсе чальцы каманды. Від, вызначаны па голасу, пазначаецца ў спісе скрыпічным ключом. Забараняецца спецыяльна палохаць птушак ці рабіць іншыя дзеянні, каб ускладніць або зрабіць немагчымым назіранне птушак іншай камандзе. 

8.    Аб рэгістрацыі дваццатага віду і кожнага наступнага дзесятага каманды па мабільнаму тэлефону паведамляюць у аргкамітэт у наступным парадку: каманда, нумар віду і яго назва.

9.    Aргкамітэт можа абвесціць пункт фінішу для нейкага рэгіёну.  

10.    Нельга выкарыстоўваць запісы галасоў птушак, сеткі або любые іншыя прыстасаванні, акрамя бінокляў, труб, транспарту і вызначальнікаў.

11.    Да 18.00  усе каманды павінны паведаміць у аргкамітэт колькасць зарэгістраваных відаў, што можна зрабіць любым зручным спосабам, напрыклад, смс. За кожные 5 хвілін спазнення са спісу каманды здымаецца адзін від.  Да 18.45 у аргкамітэт трэба перадаць поўны спіс відаў з пазнакай вадаёму, населенага пункту або ўрочышча, дзе зарэгістраваны кожны від і колькасць асобін, адзначаных у час, калі від сустрэты ўпершыню. Ў аргкамітэт перадаюцца палявыя запісы, а не чыставік. Спіс птушак павінен весціся ў сістэматычным або храналагічным парадку на беларускай, рускай або лацінскай мове. Спіс можна перадаць па факсу, а адсканаваны або сфатаграфаваны – па электроннай пошце. 

12.    Пасля правядзення Чэмпіянату Журы вызначае каманду-пераможцу і месцы іншых каманд, пра што аргкамітэт паведамляе усім камандам на застаўленыя імі нумары тэлефонаў. У выпадку аднолькавай колькасці адзначаных відаў перамагае каманда, якая паведаміла, што скончыла раней. 

13.    Спрэчныя сітуацыі вырашае Журы. Журы можа звяртацца да чальцоў камандаў за ўдакладненнямі. Аргкамітэт/Журы можа на час спаборніцтваў даслаць назіральніка ў любую з каманд. 

14.    Рашэнне Журы канчатковае і не можа быць абскарджанае.

 

Для www.birdwatch.by падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з Birdrace-2010 яго ж.