Фотавыстава “Зязюля- Птушка 2014 году ў Беларусі” - да юбілею гродзенскага біяфаку

З панядзелка пачне афіцыйную працу персанальная фотавыстава гарадзенскага фотаанімаліста Сяргея Чарапіцы, прысвечаная аднаму з найбольш таямнічых момантаў у жыцці птушак. На 13 здымках прадстаўлена гісторыя, як балотныя чаротаўкі Птушку году выкармілі.

Фотавыстава прысвечана 50-годдзю факультэту біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы і будзе працаваць у холе факультэта на першым паверсе на працягу наступнага тыдня. Акрамя студэнтаў і выкладчыкаў біяфаку, цікавую фотагісторыю змогуць таксама ўбачыць студэнты і персанал юрфаку, які працуе  ў суседнім корпусе, а таксама ўдзельнікі Х-й міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Сучасныя праблемы экалогіі”, якая будзе праходзіць 1-3 кастрычніка на біялагічным факультэце. 

Аднак фармат выставы не вельмі звычайны – акрамя здымкаў, ілюструючых цыкл жыцця зязюльчыня ад моманту падкідвання яйка ў гняздо прыёмных бацькоў да выляту птушаня з гнязда, на пяці асобных аркушах даволі падрабязна апісаны фенамен гнездавога паразітызму ў птушак і канкрэтныя адаптацыі зязюлі да падобнага незвычайнага спосабу размнажэння.

Фотавыстава арганізавана Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ і нашым сайтам “Птушкі штодня”.

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі Здымак Таццяны Смыкоўскай 

На гэтую тэму:

Птушка 2014 году – звычайная зязюля і гнездавы паразітызм + VIDEO