Уэб-сайт BirdLife International пачаў размяшчаць платную рэкламу

    Упершыню афіцыйны уэб-сайт глабальнай асацыяцыі BirdLife International www.birdlife.org пачаў прымаць і размяшчаць рэкламу, каб сабраць больш грошай на кампаніі і праекты па ахове птушак.
“Мы вырашылі пускаць рэкламу на нашым сайце, каб дапамагчы фінансава нашым тэрміновым глабальным прыродаахоўным акцыям” – заявіў д-р Марка Ламбэрціні (Dr Marco Lambertini), выканаўчы дырэктар BirdLife. “Гэта падобна на тое, як размяшчаць рэкламу ў часопісе або газэце, толькі больш экалагічна і танней для адміністратара”.

    Рэклама будзе на кожнай уэб-старонцы сайту, аднак перад гэтым будзе адмысловы адбор заявак толькі ад вядомых сваімі этычнымі паводзінамі да прыроды кампаній. Фармат рэкламы і яе дызайн таксама будуць прадумвацца, каб не уваходзіць у канфлікт з кантэнтам сайту.
“Пасля кансультацый з Радай BirdLife было вырашана дыверсыфікаваць крыніцы фінансавання.” – дaдаў д-р Ламбэрціні. “У гэты час вялікай фінансавай нестабільнасці, усе грамадзкія арганізацыі шукаюць новыя шляхі каб упэўніцца, што іх праца будзе працягвацца да дасягнення мэтаў. Сусветная эканоміка можа /сабе дазволіць/ змяншацца, аднак пагрозы захаванню прыроды працягваюць павялічвацца!”
    Цяпер кожны, хто наведае сайт, убачыць на ім рэкламу, якая дапамагае працягваць працу BirdLife. Рэкламныя абвесткі будуць змяшчацца з правага боку, тады як навігацыя і лінкі перамясціліся ў левы бок старонак.
“Сайт BirdLife штогод наведваюць больш аднаго мільёна чалавек з усяго Свету, якім не абыякавыя дзеянні па ахове прыроды ў міжнародным маштабе, яны добра адукаваныя і думаюць пра навакольнае асяроддзе.” – растлумачыў сваю пазіцыю Роб Ллеўэлін (Rob Llewellyn), дырэктар рэкламнага агенцтва Digital Spring, партнёра BirdLife. “Гэта ператварае сайт у вельмі каштоўную пляцоўку і дапаможа сабраць рэсурсы для прыродаахоўнай дзейнасці BirdLife”.

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by