Калекцыянер птушыных кладак дапамог навукоўцам

 

Новае даследаванне паказала, што афрыканскія вераб’іныя птушкі змагаюцца з мясцовымі гнездавымі паразітамі, адкладваючы яйкі з вельмі індывідуальнымі малюнкамі, якія да таго ж пастаянна змяняюцца. Хутчэй за ўсё падобныя “эвалюцыйныя бітвы” вядуць птушкі паўсюль, дзе ёсць спецыялізаваныя на іх гнездавыя паразіты.

На працягу больш чым 35 гадоў былы брытанскі маёр на сваім ранча ў Паўднёвай Замбіі збіраў калекцыю птушыных кладак мясцовых відаў птушак: ад вадаплаўных і драпежных да вераб’іных. Кожнае з закалекцыянаваных яек мела нумар, дзякуючы якому можна даведацца якія з яек паходзілі з адной кладкі. Да сваёй смерці ў 2008 годзе калекцыянер сабраў як мінімум 14 тысяч кладак, якія былі завешчаны Брытанскаму музею ў Вялікабрытаніі, аднак дагэтуль знаходзяцца на яго ранча ў Замбіі. 

Пад час напісання дыпломнай працы Элеанор Кэйвс (Eleanor Caves) з Кэмбрыджскага ўніверсітэту – галоўная аўтарка даследавання – праверыла на прыкладзе калекцыі як некаторыя віды вераб’іных птушак адаптуюцца да гнездавога паразітызму, змяняючы афарбоўку сваіх яек так, каб яйкі гнездавых паразітаў не маглі быць на іх падобныя. 

Акрамя пяці прамераў, кожнае з яек фатаграфавалася і потым, дзякуючы кампутарнай апрацоўцы здымкаў, вызначаліся колькасць плямак і кантраст паміж афарбоўкай розных слаёў. Такім чынам было вылучана 9 груп адрозненняў для кожнага яйка, прычым выкарыстоўваліся дадзеныя як мінімум для 10 кладак для кожнага з 22 відаў вераб’іных, добра вядомых як частыя гаспадары гнездавых паразітаў.    ) з Кэмбрыджскага ўніверсітэту – галоўная аўтарка даследавання – праверыла на прыкладзе калекцыі як некаторыя віды вераб’іных птушак адаптуюцца да гнездавога паразітызму, змяняючы афарбоўку сваіх яек так, каб яйкі гнездавых паразітаў не маглі быць на іх падобныя. 

Як і многія іншыя аблігатныя гнездавыя паразіты, зязюлевыя ткачыкі Cuckoo Finches (Anomalospiza imberbis) і зязюлі Д’іедэрыка Diederik Cuckoos (Chrysococcyx caprius) адкладваюць шырокую гаму разнастайна афарбаваных яек каб належным чынам імітаваць яйкі патэнцыйных прыёмных бацькоў. Тым не менш нярэдкія выпадкі, калі падкінутыя яйкі не вельмі падобныя да яек гаспадароў гнязда і бываюць выкінутыя імі, або кладкі цалкам застаўляюцца птушкамі. 

Даўно вядома, што канкрэтны малюнак на шкарлупінні яйка птушак перадвызначаецца генетычна і не можа быць змененены самкай на працягу ўсяго жыцця. Аднак аказалася, што нават у гэтых індывідуальных малюнках могуць быць змены ў распалажэнні плям і іх колерах, якія выкліканы тым, што такім чынам патэнцыйныя гаспадары яек-падкідышаў робяць больш цяжкім падбор адпаведнага малюнку самкамі гнездавых паразітаў. Натуральны адбор у тых відаў, якія часта становяцца прыёмнымі бацькамі іншых відаў, падтрымлівае такі палімарфізм афарбоўкі яек, бо дазваляе вызначыць не сваё яйка ў кладцы і своечасова пазбавіцца ад яго. Тым больш што набор генетычных рас самак-гнездапаразітаў параўнальна абмежаваны і яны адкладваюць яйкі з тым самым малюнкам праз усё жыццё.

Канкрэтныя фізіялагічныя і генетычныя механізмы падобных індывідуальных адрозненняў у афарбоўцы яек застаюцца невядомымі і будуць тэмамі наступных даследаванняў.  

Крыніца: Caves, E, Stevens, M, Iversen, E, and Spottiswoode, C. 2015. Hosts of brood parasites have evolved egg phenotypic signatures with elevated information content. Proceedings of the Royal Society B DOI: 10.1098/rspb.2015.0598.  >

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі 

Здымак зязюлі Д’іедэрыка з www.mpalalive.org

 

На гэтую тэму:

НЕЗВЫЧАЙНАЕ АДКРЫЦЦЁ: ПТУШАНЯТЫ ВУЧАЦЬ ПАРОЛЬ, КАБ ІХ КАРМІЛІ БАЦЬКІ

ГНЕЗДАВЫЯ ПАРАЗІТЫ І ГАСПАДАРЫ: ХТО КАМУ ДАПАМАГАЕ?

Як балотныя чаротаўкі Птушку году выкармілі

Птушка 2014 году – звычайная зязюля і гнездавы паразітызм + VIDEO

ЗЯЗЮЛІ МІМІКРУЮЦЬ ПАД ШУЛЯКОЎ

Зязюля інкубуе свае яйкі ўнутры цела