На нашых вачах адасабляецца брытанскі падвід шэрай кугакаўкі

 

Папярэдняе параўнанне скурак шэрай кугакаўкі (Strix аluco) з музейных калекцый кажа пра тое, што хутчэй за ўсё на Брытанскіх астравах узнікае на нашых вачах новы падвід. 

Брытанія аддзялілася ад Еўропы каля 8500 год таму, дзякуючы чаму змаглі ўтварыцца некалькі эндэмічных формаў, сярод якіх нават эндэмічны від птушак – шатландзкі крыжадзюб (Loxia scotica). Згодна з вынікамі даследавання, апублікаванага нядаўна ў часопісе British Wildlife, гэтага часу хапіла таксама для мясцовых шэрых кугакавак каб пад час ізаляцыі ад кантынентальных соваў утварыць адасобленую форму.  

Шэрыя кугакаўкі - амаль выключна аселы від, птушкі рэдка вандруюць далей, чым 5-7 км ад месца вылуплення. Таму цяжка сказаць, як ва ўсіх брытанскіх кугакавак (як у птушак шэрай, так і ў рыжай морфы) у апярэнні распаўсюдзіліся падоўжаныя белыя плямы. Акрамя гэтага, не так даўно менавіта для брытанскіх птушак атрымалася зарэгістраваць рэгулярную дзённую галасавую актыўнасць, якая практычна не адзначана па-за Вялікабрытаніяй. Усё гэта можна лічыць аднымі з вынікаў ізаляцыі астраўных соваў. 

Аўтары артыкулу таксама лічаць, што белыя плямы на апярэнні палягчаюць камунікацыю паміж кугакаўкамі – асабліва паміж птушкамі рыжай морфы, што прывяло да хуткага павелічэння долі менавіта кугакавак гэтай морфы ў апошнія гады.

Крыніца:

Martin, J R, and Mikkola, H. 2014. The changing face of Britain's Tawny OwlsBritish Wildlife 25: 391-399.

 

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак брытанскай шэрай кугакаўкі рыжай морфы з www.webjazba.com

 

На гэтую тэму:

Простыя складаныя ўзаемасувязі: совы і палёўкі

ПТУШАНЯТЫ СІПУХІ ЗМАГАЮЦЦА ЗА ЕЖУ … ГОЛАСАМ!

Белыя совы сігналяць суродзічам сваёй белізной

Зязюлі са Скандынавіі - гэта іншы від?

СУЛТАНАК НАШМАТ БОЛЬШ ВІДАЎ, ЧЫМ СЦВЯРДЖАЛІ ДАГЭТУЛЬ?

НОВЫ ПОГЛЯД НА ТАКСАНАМІЮ ЛУНЁЎ

УСЕ ЧАЧОТКІ – АДЗІНЫ ВІД?

Параўнальная генетыка крумкачовых – новы этап

КУЛІК-ПАЛЯНІК НАСАМРЭЧ НЕ АДЗІН ВІД? + VIDEO

Марскі і снежны зуйкі – асобныя віды