Сняжурка (Plectrophenax nivalis)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі, Мікалай Гулінскі, Юры Лукашэнка

Дата назірання
Месца Назірання

узбочына дарогі і паля ў в.Рэмуцеўцы, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці

Пр. 70 птушак трымаліся пераважна адной групай, пераляталі і харчаваліся з заснежаных палёў на ўзбочыну асфальтавай дарогі і назад.

Другая рэгістрацыя віду для 2014 году і першая для новай зімы.

 

 

Каментары

Так, птушкі падобныя. Толькі сняжуркі нават зімой больш кантрастныя ў палёце. 

Яшчэ не атрымалася разглядаць іх зблізку так, каб добра разабраца ў адрозненнях палоў і маладых.