Выправа на сычыкаў, Белавежа

Wed, 04/25/2012 - 11:27 | Harrier

Выправа на вераб'інага і касматаногага сычыкаў удалася перад з'ездам РТОР у Белавежы (больш інфы праз адзін здымак).

20-04-2012

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Было яшчэ даволі сьвятло, калі на голас вераб'інага сычыка з вуснаў з аднагао з нашых праваднікоў падляцеў сапраўдны і нават не зусім "правільным" голасам адклікаўся. Разгледзець яго атрымалася нямногім.

За тое касматаногага мы разгледзелі, пачулі і нават (амаль) сфатаграфавалі выдатна!

На двух высокіх і амаль сухіх соснах без кары было шмат дуплаў, зробленых чорнай жаўной. Узвышаліся яны амаль па цэнтру прыкладна гектарнай высечкі.

З адной з іх спачатку вылазіў і адклікаўся самец, які праз нейкі час адляцеў, а потым прыляцела самка:

У сьвятле ліхтарыкаў яна выглядала выдатна!

На невялікай адлегласьці ад гэтага месца (м у 800 - 1000) пакрыкваў яшчэ адзін касматаногі сычык.

Эмоцый і падзяк арганізатарам і гіду было багата.